Знайсці
06.04.2023 / 20:451РусŁacБел

Памёр Леанід Дударэнка

Ва ўзросце 92 гадоў пайшоў з жыцця беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Леанід Дударэнка. Пра гэта паведамілі 6 красавіка ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Леанід Дударэнка нарадзіўся 25 кастрычніка 1930 года ў Маладзечне. У 1956 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1963 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Мастак быў лаўрэатам спецпрэміі дзеячам культуры і мастацтва, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ордэнам Кірылы Тураўскага 1-й ступені Беларускай праваслаўнай царквы.

«Зімовы пейзаж». Адна з карцін Леаніда Дударэнкі

Ягоныя працы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Расіі, Літвы, Германіі, Балгарыі, Італіі, у прыватных зборах Вялікабрытаніі, Італіі, ЗША, Германіі, Ізраіля, Літвы, Латвіі, Расіі, Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
18
Абуральна
2
0
Дзед/адказаць/
06.04.2023
Царства нябеснае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031