Знайсці
06.04.2023 / 19:541РусŁacБел

Памёр Павел Вераб’ёў

На 65-м годзе жыцця памёр паэт і журналіст Павел Вераб'ёў.

Павел Вераб'ёў нарадзіўся 7 лістапада 1958 года на Магілёўшчыне, у вёсцы Рабавічы Слаўгарадскага раёна. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваць пачынаў у слаўгарадскай раённай газеце, пасля пераехаў у Мінск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», газетах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».

У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газеты «Знамя юности», з 1992-га — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газеты «Мінская праўда».

З 1992 года быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Крытычная маса», «Цёмнае віно», зборніка вершаў і эсэ «Не трэба вас…».

Павел Вераб’ёў быў лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура». 

Чытайце таксама:

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

Памёр Леанід Філатаў

Памёр Аляксей Дудараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
18
Абуральна
4
0
Радыё Сталіца/адказаць/
07.04.2023
Пэўны час таксама працаваў дырэктарам на радыё "Сталіца", але ж выгналі за п'янку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031