Знайсці
05.04.2023 / 14:394РусŁacБел

Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай

У сюжэце прапаганды пра дыверсію ў Мачулішчах, які выйшаў учора, увагу на сябе звяртае выгляд затрыманага Максіма Лапаціна. Выглядае, што мужчыну сур'ёзна збілі пры затрыманні.

Максім Лапацін. Скрыншот відэа АНТ

У сюжэце расказваюць, што Максім Лапацін забраў украінца Мікалая Швяца са Століна і даставіў у Мінскі раён, у вёску Чарцяж. Перавезці Швяца, па версіі прапаганды, яго папрасіла псіхатэрапеўтка Яўгенія Тачыцкая, якая цяпер жыве ў Польшчы.

Максіма Лапаціна паказваюць на кадрах з допыту. Звяртае ўвагу, што ён прамаўляе, сціснуўшы зубы. Верагодна, яму пры затрыманні зламалі сківіцу — у яго стаіць пратэз на сківіцы.

Пры пераломе сківіцы яе шыніруюць. Харчавацца пры гэтым можна толькі вадкай ежай праз трубачку.

Нагадаем, 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50, з якога наводзіліся расійскія ракеты і дроны на аб'екты ва Украіне. Пасля ён паляцеў на рамонтны завод у Таганрог. «Байпол» заявіў, што гэта справа рук беларускіх партызан. Пасля дыверсіі прайшлі аблавы ў некалькіх раёнах краіны. Па інфармацыі сілавых органаў, затрымана больш за 20 чалавек.

Чытайце таксама:

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

КДБ заявіў пра датычнасць да дыверсіі супраць самалёта ў Мачулішчах спецслужбаў Польшчы

Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць

Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
79
1
Беларусы маюць моц. /адказаць/
05.04.2023
Хто-небудзь памятае, як разгублена й напалохана выглядаў Лукашэнка, калі рабочыя завода крычалі «Сыходзь!» у ягонай асобе ў 2020? Беларусы маюць моц. Беларусі зноў патрэбны гэты імпульс. За кожную зламаную костку, за кожнага закатаванага суседа збірайцеся й крычыце: «Хопіць!»
0
Кричать бесполезно/адказаць/
05.04.2023
Беларусы маюць моц. ,неа кричать бесполезно, только ломать чеслюсти в ответ, а лучше
на опережении. Неужели, за 29 лет, не поняли, что криком и маршами НИЧЕГО не добьетесь.
И ещё, пока белорусы, которые в подчинении у лукашенко и носят форму МВД и КГБ, будут,
по его приказу, ломать руки, ноги, простреливать колени, ломать челюсти, избивать, ставить
на ласточку, душить целофановым пакетом, мучить жаждой и антисанитарией, выводить
босыми на снег и убивать  безоружное население Беларуси, то такие видео будут показывать
 ещёлет 10, или, минимум до поражения России в Украине.
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
06.04.2023
Кричать бесполезно,не 10 а 50 мінімум 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031