Знайсці
05.04.2023 / 14:23РусŁacБел

Дальнабойшчыка з Ліды асудзілі на 12 гадоў за «здраду дзяржаве», але справа палітычная

Палітвязня Валерыя Троцкага асудзілі на 12 гадоў калоніі за здраду дзяржаве (арт. 356 ч. 1 КК). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе». Іншых падрабязнасцяў пра справу няма — разгляд праходзіў у закрытым рэжыме.

Валерый Троцкі. Фота: «Затрыманні, суды ў Лідзе»

Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 мая 2022 года. Раней ён працаваў у лідскай ахове, але звольніўся і працаваў дальнабойшчыкам.

Мужчыну змясцілі ў турму № 1 Гродна. Яго судзілі паводле арт. 356 ч. 1 — здрада дзяржаве (у рэдакцыі закона ад 09.01.2019).

Валерыя прызналі палітвязнем. Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі ў Гродзенскім абласным судзе.

Андрэй Дзмітрыеў прызнаў віну ў судзе

Рэдактарку БТ асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

За сакавік па крымінальных палітычных справах асудзілі не менш за 62 чалавекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031