Знайсці
05.04.2023 / 07:547РусŁacБел

Пачалася праца над пятым мультфільмам пра Шрэка

Творчы партнёр DreamWorks Крыс Меледандры паведаміў, што кінастудыя знаходзіцца на стадыі прадакшн пятай часткі мультфільма «Шрэк».

У прыватнасці, студыя вядзе перамовы аб удзеле акцёраў агучвання з мінулых частак фільма: Майка Маерса, Кэмеран Дыяс і Эдзі Мэрфі — у новай частцы.

«Мы чакаем, што акцёры вернуцца. Перамовы пачынаюцца ўжо цяпер, і ўсе прыкметы кажуць пра тое, што акцёры з велізарным энтузіязмам чакаюць вяртання», — сказаў Меледандры ў інтэрв'ю Variety.

Аднаўленне працы над новай часткай «Шрэка» звязана з поспехам мультфільма «Кот у ботах 2: Апошняе жаданне», які сабраў у пракаце амаль $500 млн. Афіцыйнай даты выхаду мультфільма пакуль няма. 

Апошняя частка прыгод Шрэка выйшла ў 2010 годзе.

Можа з’явіцца серыял паводле кніг пра Гары Потэра

Да каранацыі Карла III апублікуюць новы раман пра Джэймса Бонда

94-гадовая жанчына без адукацыі прачытала 1658 кніг за сваё жыццё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Павел/адказаць/
05.04.2023
Лол, ведаеце я сапраўды далікатны ў ежы для страўніка і для мазгоў. Я ніколі ня еў бы Макдональдс ці штосьці падобнае, бо гэта сьмецьце. Шрэк, гэта сьмецьце для мазгоў. Але калі з дзяцінства ведаеш смак сапраўднай ежы, то як есьці сьмецьце і даваць сваім дзецям?..
05.04.2023
Павел, Як разумею, вы і Шрэка глядзелі, і ў макдаку елі. Але выраслі бач якім духавітым. А дзецям пэўна жітіе Матроны Маскоўскай чытаеце, а на дэсерт батон з маслам пасыпаны цукрам.
1
Павел/адказаць/
06.04.2023
Лол, ды ведаеце не. Калісь паглядзеў першага шрэка здэцца да паловы, зразумеў што гэта дурасьць і выключыў больш ніколі не глядзеў і дзецям не паказваў. Даўна-даўна пачаў неяк купляць на працы з Мкдон. нейкія макі, ленаваўся з дому узяць, але праз дзесь тыдзень страўнік мой запратэставаў і я перайшдў на хатнюю ежу цалкам. Матрона Маскоўская... На ват ня ведаю хто гэта, а вы вось чалавек адукаваны... вы бач ведаеце... Цукру дома ня маю, хлеб толькі жытні, масла так, а батон гэта гмо пшаніца Беларусы заўсёды рабілі хлеб толькі жытні.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829