Знайсці
04.04.2023 / 18:392РусŁacБел

Беларусы па колькасці выкураных цыгарэт — на трэцім месцы ў Еўропе

Паводле апублікаваных звестак за 2019 год, сярэдні грамадзянін нашай краіны выкурвае ў год 2432 цыгарэты, гэта значыць, амаль па 2,5 пачкі на тыдзень. Больш толькі ў Паўночнай Македоніі і Балгарыі — 2515 і 2495 адпаведна.

Месцы ў канцы спісу займаюць Нарвегія (усяго 365 чалавек), Вялікабрытанія (468) і Швецыя (638).

Увогуле з апублікаванай карты відаць, што найбольш любяць курыць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Тое, што курцоў менш у Скандынавіі і Заходняй Еўропе, тлумачыцца некалькімі фактарамі, у тым ліку і тым, што ў гэтых краінах прынятыя суровыя антытытунёвыя законы і ўведзеныя высокія акцызы на цыгарэты, што вядзе да іх дарагоўлі. Напрыклад, кошт аднаго пачка цыгарэт у Швецыі дасягнуў ужо 6-7 еўра, а ў Брытаніі ён яшчэ даражэйшы: 12-14 еўра.

Статыстыка ж па Беларусі можа ўлічваць не колькасць цыгарэт, выкураных уласна беларусамі, а колькасць прададзеных. Пэўная частка з іх потым адпраўлялася кантрабандай у суседнія краіны.

Чытайце таксама:

На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі

Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук

Польскія памежнікі разграмілі найбуйнейшую ў гісторыі групу, якая займалася кантрабандай цыгарэт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0
2
Эдік/адказаць/
05.04.2023
Дадайце сюды алкаголь, наркотыкі, этектронныя цыгаркі і ўсялякае іншае паскудства і... Вось таму беларусы выміраюць шалёнымі тэмпамі - нашмат большымі тэмпамі чым ад КОВІДА, але ковіда ўсе гэдак баяліся, масачкі, прышчэпкі, пвльчаткі, нос баяліся высунуць... А тут ніхто не баіцца, смаляць хлышчуць, пыхцяць.. І гіхто не заўважае... Толькі могілкі па ўсёй краіне разрастаюцца. Хтосьці тут казаў, што будучыня за баптыстамі - і сапраўды, яных думаюць што робяць.
0
Літвін/адказаць/
05.04.2023
Беларусы наладжаны паміраць, не перамагаць, таму бухаюць і кураць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031