Знайсці
04.04.2023 / 16:44РусŁacБел

Гродзенскі фатограф стварыў каляндар з гістарычнымі асобамі горада, а потым пачаў пісаць пра іх п’есы

Гродзенскі фатограф і драматург Руслан Хілімончык піша п’есы, прысвечаныя асобам з гісторыі Гродна. У яго бібліяграфіі ёсць творы, прысвечаныя атлету Якубу Чахоўскаму, фатографу Пятру Шумаву, а таксама каралеве Боне Сфорца.

Руслан Хілімончык. Фота: vgr.by

У 2021 годзе Руслан Хілімончык стварыў каляндар для Гродзенскага драматычнага тэатра. У яго канцэпцыю аўтар заклаў «гістарычных асобаў Гродна». Падчас працы над календаром Руслан выявіў, што ёсць шмат людзей не зусім вядомых яму, але якія ў свой час пакінулі прыкметны след у гісторыі.

«Пазней з’явілася жаданне іх ажывіць. Было б выдатна, калі б на сцэне тэатра мы б згадвалі іх», — сказаў Руслан Хілімончык «Вячэрняму Гродна».

Першыя п’есы былі пра асілка Якуба Чахоўскага, які нарадзіўся ў Гродне ў 1897 годзе. Пазней ён стаў гусарам, займаўся барацьбой, а таксама выступаў у цырку. Паводле Хілімончыка, трэніровачныя прынцыпы атлета актуальныя дасюль.

Другую працу драматург прысвяціў іншаму ўраджэнцу Гродна — фатографу Пятру Шумаву. Ён нарадзіўся ў 1872 годзе, быў адным з вядомых і найбольш важных дзеячаў сацыялістычнага руху ў Гродне на пачатку ХХ стагоддзя. Але больш Шумаў вядомы тым, што фатаграфаваў навукоўца Альберта Эйнштэйна, мастака Марка Шагала, паэтку Марыну Цвятаеву, кампазітара Сяргея Пракоф’ева, паэта Уладзіміра Маякоўскага.

«Потым я ўжо шукаў у біяграфіях нейкія не зусім відавочныя факты, якія маглі б зацікавіць простага чалавека. Так атрымалася з Бонай Сфорца. Было цікава пагрузіцца ў той час і разумець, што вось наш самы стары гадзіннік у Еўропе на Фарным касцёле — яе заслуга», — сказаў Хілімончык.

На яго думку, пра Бону Сфорца можна напісаць не адну кнігу. Таму п’еса — толькі эпізод з жыцця, праз які гэтую гістарычную асобу яшчэ не разглядалі.

Наступная гераіня п’есы Хілімончыка — пісьменніца Эліза Ажэшка. Цяпер драматург знаёміцца з творчасцю Ажэшкі, бо хоча пагрузіцца ў свет чалавека праз яго творчасць.

Чытайце:

«Каб аднойчы вярнуцца дахаты». Ганна Шаркунова напісала песню на словы Максіма Знака

«Не трэба мяне хаваць з помпай, я ж не на вайну іду». Якія загадкі тояць тастаменты і эпітафіі часоў ВКЛ?

89-гадовы Кастусь Цвірка: Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору»!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031