Знайсці
03.04.2023 / 22:396РусŁacБел

Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

Падчас аблавы ў Дзяржынску затрыманым запускалі ў тэлеграме новы бот «Магніт». Распавядаем, чым ён можа быць небяспечны і што рабіць, каб ад яго абараніцца.

Што за бот «Магніт» і якія звесткі Telegram-акаўнта ён можа збіраць?

Гэты бот у тэлеграме міліцыянты апошнім часам запускаюць многім затрыманым. Ініцыятыва CyberBeaver лічыць, што гэта можа быць саманапісаны бот сілавікоў, задача якога — сабраць інфармацыю з акаўнта.

«Мы мяркуем, што ён, тэарэтычна, можа збіраць усе падпіскі, выдаваць ID і нумар тэлефона, кантакты, можа сапраўды далучацца да нейкай базы сілавікоў і праганяць па ёй. Таксама можа залезці ў базу звестак, у якой фігуруе акаўнт, і выдаць суполкі, на якія чалавек быў раней падпісаны, але цяпер адпісаўся. Але там можа быць і шмат іншых функцый, менш відавочных», — мяркуюць у ініцыятыве.

«Канешне, большую частку з гэтых даных можна знайсці іншымі сродкамі, але, калі такі бот, тэарэтычна, збірае ўсе звесткі ў адну базу, то пераслед людзей становіцца прасцейшым», — дадаюць у CyberBeaver.

Кіберпартызаны схільныя прыпісваць боту больш сціплыя функцыі. Яны лічаць, што ўсё, што ён можа сабраць — гэта ID тэлеграм-карыстальніка, імя карыстальніка і імя акаўнта (бягучыя і ўказаныя пры рэгістрацыі акаўнта), то-бок, тое самае, што можна сабраць і без доступу да акаўнта, а таксама нумар тэлефона, які і так бачны сілавіку, які мае ў руках тэлефон.

Як падрыхтавацца да таго, што на вашым акаўнце запусцяць «Магніт»?

Мець акаўнт «чыстым». То-бок, рэгулярна чысціць перапіскі і чаты ва ўсіх сацсетках (прынамсі для сябе), не ўступаць у адкрытыя палітычныя групы і не пісаць там каментарыяў, калі вы не ўпэўненыя ў бяспецы акаўнта, не захоўваць пратэсных фота ў тэлефоне.

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць?

Калі на вашым акаўнце ўжо ёсць след з суполак ці вы разумееце, што пры аналізе ботам «Магніт» вам пагражае пераслед, то варта акаўнт выдаліць і стварыць нанова. Гэта не гарантыя бяспекі, але нашмат лепш, чым не рабіць гэтага.

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

«Кіберпартызаны» раяць таксама стварыць асобны акаўнт для палітычных чатаў і каналаў. Пасля гэтага — загрузіць «Партызанскі тэлеграм» і наладзіць ілжывы код-пароль, пры ўводзе якога гэты акаўнт будзе аўтаматычна хавацца або праграма будзе выходзіць з яго. Пры ператрусе тады можна ўвесці фальшывы код-пароль і паказаць «чысты» акаўнт, з якога вы не падпісаныя на палітычныя чаты і каналы.

Відэаінструкцыя па настройках «Партызанскага тэлеграма» ёсць тут.

Як увогуле падрыхтавацца да агляду тэлефона сілавікамі?

Варта сачыць не толькі за тэлеграмам, але і за іншымі сацсеткамі і месенджарамі, бо іх таксама правяраюць. Таксама важна надзейна вычысціць «пратэсныя» фота з тэлефона і іншых сацсетак і месенджараў — прынамсі тыя, у якіх фігуруюць рэальныя людзі.

У самім тэлефоне і вашых акаўнтах увогуле не мусіць быць ніякіх відавочных зачэпак: пачынаючы ад «застаўкі» і заканчваючы асабістай перапіскай.

Што рабіць, калі на вашым акаўнце ўжо запускалі бот «Магніт»?

«Кіберпартызаны» раяць, па-першае, ніколі больш не падпісвацца з гэтага акаўнта на палітычныя каналы або чаты.

Па-другое, як мага хутчэй акаўнт выдаліць.

Па-трэцяе, калі вы разумееце, што пасля запуску бота «Магніт» і атрымання звестак пра ваш акаўнт вам пагражае крымінальная справа, то падумаць, наколькі небяспечна заставацца ў краіне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
04.04.2023
Kotya, шаноўны(-ая), а можаце падзяліцца, як гэтым абзавесціся (віртуальны нумар ды партызанскі тэлеграм). Мо дзе ёсьць пачытаць, як устанавіць. Ніколі не быў у фэйсбуку, інстаграме, тэлеграме, аб расейскіх Укантакце, аднакласніках і не думаў, чужынцы. Не вельмі спадабаецца глядзець, як людзі сваё жыццё высоўваюць усім гледачам, а потым скардзяцца, што пішуць ім не толькі добрае, але і погань розную. У асноўным чытаю НН, S, рэдка Х'97.
04.04.2023
Kotya, віртуальны нумар можа быць даступны толькі ад Расіскіх фірмау,таму бяспекі ніякай,а замежных сэрвісы недаступныя з за санкцый.
06.04.2023
Ёсік, найти в телеграме группу киберпартизан, там иногда публикуют версию партизанского тг, тут в статье есть видео по настройкам его. На андроид скачать, установить, установить пароль, ложный код пароль и действия после введения ложного пароля: удаление групп, в которых сидите, очистка кэша, очистка поиска и тд, несложно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера