Знайсці
03.04.2023 / 15:116РусŁacБел

Актывісты па барацьбе са змяненнем клімату вылілі чорную фарбу ў знакаміты фантан Баркача ў Рыме 

Сітуацыю пракаментаваў мэр горада.

Фота: Ultima Generazione, Twitter

Кліматычныя актывісты з руху Ultima Generazione («Апошняе пакаленне») вылілі «чорную вадкасць на аснове драўнянага вугалю» ў знакаміты фантан Баркача ў цэнтры Рыма. Відэазапіс падзеі з’явіўся 1 красавіка на афіцыйнай старонцы Ultima Generazione ў твітары.

«Абсурдна, што гэта вас шакуе, калі ў той жа час мы перажываем надзвычайную сітуацыю з-за засухі, якая ставіць сельскую гаспадарку і вытворчасць энергіі ў крызіс», — напісалі актывісты пад відэа.

Адразу пасля акцыі маладых людзей арыштавала паліцыя, і цяпер яны знаходзяцца пад вартай. Ім афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне ў апаганенні грамадскага помніка.

Сітуацыю паспеў пракаментаваць мэр італьянскай сталіцы Рабэрта Гуальцьеры, які ў той жа дзень наведаў забруджаны фантан. Паводле яго слоў, пашкоджанне Баркачы не мае нічога агульнага з абаронай клімату і навакольнага асяроддзя.

«Рым знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы са змяненнем клімату і ў абароне мастацкай спадчыны. Кідаць чорную вадкасць у Баркачу, рызыкуючы сапсаваць яе, — абсалютна няправільны жэст, які не дапамагае навакольнаму асяроддзю», — напісаў мэр Рыма ў сваім твітары.

Акрамя гэтага, Гуальцьеры паведаміў, што фантан на дадзены момант ужо цалкам ачышчаны і Баркача «зноў можа напоўніцца прыгажосцю».

Нагадаем, што рух «Апошняе пакаленне» ужо не першы раз ладзіць падобныя акцыі супраць змянення клімату. Напрыклад, ў мінулым годзе экаактывісты аблілі супам карціну Ван Гога, кінулі бульбяное пюрэ ў працу Клода Манэ, зрэзалі верхавіну галоўнай ёлкі Берліна, а таксама прыляпілі сябе да берлінскай аўтамагістралі, чым выклікалі кіламетровы затор.

Чытайце таксама:

У Венецыі шукаюць «ідыёта», які скочыў з трохпавярховіка проста ў канал

Піраміду Хеопса закрыюць для наведвання

Дрожджы дапамогуць павысіць ураджайнасць і захаваць ураджай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.04.2023
Freddy , навуковая супольнасць лічыць, што, як мінімум, уплыў чалавека ёсць.
04.04.2023
Казік, вось что лiчiт навуковая супольнасць :

Earth is closer to the sun at some times of year than at others, with the time of closest approach shifting over a period of 22,000 years. This affects Earth's climate, including ice ages, but a team of scientists found that it also affects a yearly weather pattern, the Pacific cold tongue. Because the cold tongue influences the El Niño/La Niña cycle, the changing Earth-sun distance may also affect weather in North America and globally.
11.04.2023
Freddy , пры чым тут даследванне пра 22000-гадовы цыкл да даказанных фактаў антрапагеннага ўплыву на клімат, якія падзяляе большасць навуковай супольнасці? Ёсць крытыкі гэтай тэорыі, але іх усё менее
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера