Знайсці
01.04.2023 / 18:232РусŁacБел

Выйшаў на волю Ілья Міронаў

Зноў на волі гомельскі актывіст Ілья Міронаў, паведамляе «Гомельская вясна».

З 17 сакавіка Ілья Міронаў адбываў адміністрацыйны арышт у ІЧУ горада Гомеля. Ён быў пакараны судом Савецкага раёна Гомеля па ч. 2 артыкула 19.11 КаАП 15-цю суткамі арышту.

Гэта не першае зняволенне Міронава. Яго спачатку затрымалі ў верасні 2021 года па «справе Зельцэра». 24 кастрычніка 2022 года Іллю асудзілі да 1,5 года калоніі і штрафу ў 200 базавых велічынь. Паколькі палітвязень больш за год знаходзіўся ў СІЗА, яго пастанавілі вызваліць у зале суда.

Але паколькі пасля таго Ілья не спыніў грамадскай актыўнасці, то пасля вызвалення яшчэ некалькі раз быў затрыманы і адбываў «суткі».

Апошні раз у кватэры, дзе ён жыве, сілавікі правялі брутальны ператрус, усё параскідаўшы. Валянціну Міронаву, маці актывіста, на кароткі час таксама затрымлівалі і далі ёй 11 базавых велічынь штрафу.

Чытайце таксама:

Ілля Міронаў: Мяне затрымалі за тое, што я пішу скаргі

«Нават бомж, які сядзеў са мной, выкінуў ежу, якую выдалі ў ІЧУ». Ілья Міронаў распавёў пра 12 сутак арышту

Валанцёр Ілья Міронаў: Вады ўвечары наогул не давалі піць

«Абыходзіліся горш, чым з крымінальнікамі». Ілля Міронаў расказаў, як правёў свае суткі за падпіску на «экстрэмісцкі» паблік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Беларуска/адказаць/
01.04.2023
Якія героі ў нашай краіне. Мы не дастойныя такіх як вы, Ілья!
0
Яшчэ адна беларуска/адказаць/
01.04.2023
Божа, што зрабілі з чалавекам пасля гэтых бясконцых адседак. Калі параўнаць з ранейшымі фота з 20-га года, наогул проста іншы чалавек, не пазнаць практычна, у два разы старэйшым і худзейшым, вельмі змучаным выглядае. Такіх герояў трэба кананізаваць як мучанікаў за свабоду краіны нашай царкве, калі яна стане сапраўды беларускай. А гэтых, хто да такога спрычыніўся, хто катуе зараз сапраўдных беларусаў, трэба пасадзіць наўзамен на працяглыя тэрміны. Павінна быць пакаранне за такое ўсім катам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера