Знайсці
01.04.2023 / 13:53РусŁacБел

Рэгістрацыя на ЦЭ пачалася 1 красавіка. Іспыты пройдуць у маі

Рэгіструе навучэнцаў на цэнтралізаваны экзамен камісія ўстановы адукацыі. Навучэнцам нікуды ездзіць для гэтага не трэба.

Для ўдзелу ў асноўным дні правядзення цэнтралізаванага экзамену рэгістрацыя будзе праводзіцца з 1 па 20 красавіка 2023 года, паведамляе Міністэрства адукацыі РБ.

Змена звестак адносна выбраных навучальных прадметаў, мовы надання экзаменацыйных матэрыялаў пасля рэгістрацыі немагчымая.

Для рэгістрацыі вучням неабходна мець пры сабе пашпарт.

Цэнтралізаваны экзамен у Беларусі пройдзе сёлета ўпершыню — ён заменіць выпускныя выпрабаванні ў 11 класе.

ЦЭ правядуць па двух прадметах — рускай або беларускай мове і любым іншым прадмеце на выбар (матэматыцы, біялогіі, фізіцы і гэтак далей).

Асноўныя тэрміны здачы «моўных» экзаменаў — 14 мая, рэзервовыя — 23 мая і 21 жніўня.

Па іншых прадметах асноўныя тэрміны — 21 мая, рэзервовыя даты — 25 мая і 23 жніўня.

Вынікі ЦЭ можна будзе выкарыстоўваць пры паступленні ў ВНУ.

Калі для падачы дакументаў ва ўніверсітэт спатрэбіцца трэці экзамен, яго можна здаць у выглядзе ЦТ.

Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен: што трэба ведаць 11-класнікам і іх бацькам

Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера