Знайсці
01.04.2023 / 12:591РусŁacБел

МЗС Літвы павіншавала з абраннем РФ кіраўніком Рады бяспекі ААН жартам аб расійскім вайсковым караблі

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс іранічна павіншаваў Расію з пачаткам старшынства ў Радзе бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Пра гэта ён напісаў у твітары, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Віншуем Расію з пачаткам старшынства ў Радзе бяспекі ААН! З нецярпеннем чакаем энергічных дыскусій адносна прапановы Украіны аб месцы прызначэння вашых вайсковых караблёў», — гаворыцца ў паведамленні.

Расія з 1 красавіка на працягу месяца будзе старшынстваваць на ратацыйнай аснове ў Радзе бяспекі ААН. У склад Рады бяспекі ўваходзяць пяць пастаянных членаў ААН, уключаючы Расію, Вялікабрытанію, Францыю, ЗША і Кітай, якія маюць права вета, а таксама 10 краін-членаў на ратацыйнай аснове.

Напярэдадні Эстонія, Латвія і Літва сумесна выступілі супраць расійскага старшынства ў Радзе бяспекі ААН. Раней на гэтым тыдні міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба назваў старшынства Расіі ў Радзе бяспекі «дрэнным жартам», бо яна вядзе каланіяльную вайну, а яе лідар — вайсковы злачынец, якога шукае МКС за выкраданне дзяцей.

Патапіць «Маскву»: невядомыя дэталі. Як украінскі «Няптун» знішчыў флагман расійскага флоту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Бобр/адказаць/
01.04.2023
Поражение России привет к замене ее членства на Украину
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930