Знайсці
01.04.2023 / 11:026РусŁacБел

EPAM распавяла, колькі грошай патраціла на рэлакацыю

Удакладненая справаздачнасць кампаніі EPAM за 2022 год змяшчае даныя аб выдатках, панесеных на рэлакацыю супрацоўнікаў. Гаворка ідзе пра $38,7 млн. Такія рэсурсы IT-кампанія накіравала на тое, каб перавезці супрацоўнікаў з Расіі, Беларусі і Украіны ў офісы, адкрытыя ў іншых краінах. Кампанія ўзяла на сябе выдаткі на пражыванне, праезд і харчаванне, піша Office Life.

Фота: CEU Career Services

«Гэтыя выдаткі з'яўляюцца дадатковымі да тых, якія былі панесеныя да крызісу, яны выразна аддзеленыя ад звычайнай дзейнасці, і чакаецца, што не будуць паўтарацца пасля таго, як крызіс сціхне і аперацыі вернуцца да звычайнага рэжыму», — гаворыцца ў каментарыях да справаздачнасці.

Адначасова EPAM канстатуе скарачэнне на 71,8% выручкі ў краінах у Расіі, Беларусі і Украіне.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі каманда кампаніі за 2022 год зменшылася больш чым у два разы — з 9,4 тыс. да 4,5 тыс. чалавек. Для параўнання, ва Украіне кампанія страціла 2,5 тыс. супрацоўнікаў.

Чытаць таксама:

ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні

Штат EPAM у Беларусі летась скараціўся напалову. А літоўская каманда вырасла ў 4,5 раза

EPAM Systems упершыню стала галоўным падаткаплацельшчыкам IT-галіны Літвы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
3
Максим Дизайнер/адказаць/
01.04.2023
ром

Выпускники курсов чаще всего. Весь линкедин забит их стенаниям, возьмите на работу, курсы, ничего не умею, хочу жить в Европе, и с ноутбучиком тасочки на пляже или в кафе закрывать. Но тут есть один нюанс - очередь 3 км из таких же "специалистов"
01.04.2023
Сергей, от желчи не захлебнись. Ты хотя бы законы изучил перед тем как написать свой бред.
0
Добкін уладар епаму яўрэй/адказаць/
03.04.2023
Нічога, Зельцэра забілі, супрацоўнікаў за мітынгі катуюць і саджаюць, а ім галоўная - не рухацца і далей працаваць нібыта нічога не адбываецца

Кампаніі з такімі капіталамі (міліярды) маглі бы самі  ставіць умовы вусатаму а не прыспасаблівацца, тым больш і так шмат офісаў за мяжой ёсць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930