Знайсці
01.04.2023 / 10:331РусŁacБел

Месі можа вярнуцца ў «Барселону». Прычым ён гатовы пайсці на паніжэнне заробку

Сталі вядомыя ўмовы, якія прапануюць аргенцінскаму форварду «Пары Сен-Жэрмен» Ліянэлю Месі ў каталонскай «Барселоне».

У снежні 2022 года Месі прывёў зборную Аргенціны да залатых медалёў чэмпіянату свету па футболе. Фота: Petr David Josek / AP

Клуб хоча заключыць з форвардам кантракт на год з опцыяй яго працягнення на адзін сезон. Заробак, у адпаведнасці з пагадненнем, будзе складаць 6-7 мільёнаў еўра на год. У «Барселоне» ўпэўненыя, што аргенцінец вернецца ў клуб па заканчэнні кантракту з ПСЖ, паведамляе Sportskeeda.

29 сакавіка журналіст Жэрар Рамэра паведаміў, што Месі гатовы пайсці на значнае паніжэнне заробку дзеля вяртання ў «Барселону». Удакладнялася, Месі не збіраецца працягваць кантракт з ПСЖ і вядзе актыўныя перамовы з іспанскай камандай.

Месі падпісаў пагадненне з ПСЖ у жніўні 2021 года. Да гэтага ён усю кар'еру выступаў за «Барселону», у складзе якой дзесяць разоў выйграваў чэмпіянат Іспаніі і чатыры разы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. Цяперашні кантракт форварда з французскім клубам разлічаны да чэрвеня 2023 года з опцыяй працягнення на адзін сезон.

Чытаць таксама:

Ліянель Месі прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату свету

«Без вас у канчатковым рахунку наша гульня не мае значэння». Капітан зборнай Беларусі па футболе выказаўся пра апошнія матчы

Зборная Беларусі па футболе прайграла і «галоўную гульню». Гэтым разам румынам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Бобр /адказаць/
01.04.2023
Кристина в Реал? Или будет как с Кристиной в МЮ?)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930