Палітзняволеная Юлія Чамлай выйшла на волю
Да затрымання яна працавала бібліятэкаркай і выхоўвала сына.
Юлію затрымалі 30 верасня 2021 года ў Крупках. Да затрымання яна працавала бібліятэкаркай і выхоўвала сына. Мінскі абласны суд 18 ліпеня прызначыў дзяўчыне два гады калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).
20 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Юлію ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
З кастрычніка 2022 года Юлія пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі 4. Палітзняволеная цалкам адбыла пакаранне і 30 сакавіка выйшла на волю.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Расія спадзяецца на цуд. Заўтра патрыярх Кірыл будзе маліцца перад «Тройцай» Рублёва, якую забралі з музея
 5
Падаляк заявіў, што расійскія добраахвотнікі, якія робяць дыверсіі на тэрыторыі Расіі, больш не ўваходзяць у склад УСУ
 13
На саміце ў Малдове прэзідэнтка Мая Санду не дазволіла прэмʼер-міністру Венгрыі Віктару Орбану пацалаваць ёй руку
 20
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера