Знайсці
01.04.2023 / 09:298РусŁacБел

Да каранацыі Карла III апублікуюць новы раман пра Джэймса Бонда

Выдавецтва Ian Fleming Publications даручыла Чарлі Хігсан, аўтару серыі «Малады Бонд», напісаць кнігу пра новыя прыгоды Джэймса Бонда, прымеркаваную да каранацыі караля Карла III.

Дэніэл Крэйг у ролі Джэймса Бонда. Кадр з фільма

Новы аповед пра агента 007 атрымае назву «На сакрэтнай службе Яго Вялікасці» і перанясе Бонда ў нашы дні — у 4 мая, за два дні да каранацыі караля Карла III.

Згодна з сюжэтам, Бонду будзе неабходна перашкодзіць спробе сарваць цырымонію. Гэта захоча зрабіць багаты, эксцэнтрычны самазванец Атэльстан з Эсэкса. Кніга выйдзе 4 мая.

Усе ганарары ад яе продажу будуць накіраваныя Нацыянальнаму фонду пісьменнасці — незалежнай дабрачыннай арганізацыі, якая працуе са школамі і дзецьмі з нешчаслівых сем'яў.

Чытайце таксама:

У Вестмінстэрскім абацтве ўпершыню любы ахвотны зможа прайсціся па легендарнай «каранацыйнай пляцоўцы». Але толькі з адной умовай ФОТЫ

94-гадовая жанчына без адукацыі прачытала 1658 кніг за сваё жыццё

89-гадовы Кастусь Цвірка: Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору»!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
01.04.2023
Больше брутальности!, ну просто... я наверное настолько староватенькая), что помню споры эти все, что Крейг, мол, не очень для этой роли... ну а потом как-то приняла и полюбила публика в этой роли его... а потом еще товарища пу сравнивали с товарищем Крейгом в роли агента 007
чем-то внешне и не только они похожи ;)
0
Літаратары/адказаць/
02.04.2023
дочка Максима Дизайнера, Кніга ня можа быць горшай за тую пустую лухту, якую вы тут пішаце.
0
дочка Максима Дизайнера вяжа шапачку з хвальгі/адказаць/
02.04.2023
Літаратары, дык а якога махера вы яе тут чытаеце?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера