Знайсці
01.04.2023 / 14:5916РусŁacБел

Эксперт выказаў меркаванне, для чаго Расія раскансервуе танкі Т-55

Нядаўна з'явілася інфармацыя пра тое, што Расія здымае з захоўвання танкі Т-55. Некаторыя баяцца, што гэта знак падрыхтоўкі да ядзернай вайны.

Т-55А у музеі гісторыі танка Т-34. Фота: Wikimedia Commons

Такія меркаванні ў сваім відэастрыме пракаментаваў вайсковы эксперт Алег Жданаў.

Танк Т-55 быў прыняты на ўзбраенне ў 1958 годзе. Усяго было выпушчана каля 20 тысяч адзінак гэтых машын. Танк абсталяваны 100-мм наразной гарматай Д-10. Яна была распрацаваная яшчэ ў перыяд Другой сусветнай вайны і ў той час устанаўлівалася на серыйную артылерыйскую ўстаноўку СУ-100, пазней (да 1978 года ўключна) на танкі і іншыя баявых машыны. Гэта зрабіла яе адной з найбольш масавых танкавых гармат у гісторыі.

Жданаў адзначае, што для гарматы да сёння захавалася многа снарадаў. Ён дапускае, што Т-55 могуць быць выкарыстаныя як артылерыйскія ўстаноўкі ў бліжнім баі. Другая магчымасць — вядзенне агню з закрытых пазіцый (выкарыстанне іх у якасці самаходных артылерыйскіх установак).

Жданаў адзначае, што ў другім выпадку дакладнасць будзе невялікая, бо будзе праблематычна кіраваць агнём. Эксперт звяртае ўвагу на тое, што Т-55 не мае ніякай аўтаматыкі. Экіпаж яго складаецца з чатырох чалавек. Чацвёрты — зараджаючы.

Вядома, што танк Т-55 стаў першым серыйным танкам, на якім была выкарыстаная сістэма супрацьатамнай абароны. Сёння такая сістэма прысутнічае на ўсіх бронемашынах.

Некаторыя ўгледзелі ў раскансервацыі Т-55 пацвярджэнне меркавання аб тым, што Расія збіраецца выкарыстаць тактычную ядзерную зброю ў вайне супраць Украіны.

«Так нельга лічыць. Каб сапраўды такое жаданне ў расійскага боку было, то зброя ўжо даўно была б выкарыстаная», — адзначае Жданаў.

У якасці прыкладу ён прыводзіць трохмесячны штурм расійскім бокам Бахмута. У такой сітуацыі зброя магла быць выкарыстаная.

Супраць гэтай думкі сведчыць і рыторыка расійскіх палітолагаў і паліттэхнолагаў. Яны гавораць пра тое, што тая ядзерная зброя, якую Пуцін пагражае размясціць у Беларусі, будзе выкарыстаная супраць краін Усходняй Еўропы.

Чытайце яшчэ:

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Эксперт расказаў, як заходнія танкі зменяць ход вайны ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.04.2023
Грабин, ...и те ,израильские танковые соединения(две дивизии на Суэце) были практически уничтожены...
02.04.2023
Пушки к бою, так я о чем говорю))) т55 говно. А вот леопард вполне себе))))
2
как пух/адказаць/
02.04.2023
Anatol Starkou, рашистские танки (новых модификаций) горят очэнь харашо, а 55 будут гарэть еще быстрее.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера