Знайсці
31.03.2023 / 20:1814РусŁacБел

Вядучаму хакейных матчаў Лукашэнкi паралізавала частку твару

Вядучы хатніх матчаў хакейнага мінскага «Дынама» і каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Аўрамчык расказаў, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Дзмітрый Аўрамчык. Фота: promoter.by

Па словах Аўрамчыка, тры тыдні таму ў яго забалела вуха, знік смак, а пасля паралізавала палову твару. Лекары паставілі яму дыягназ — неўрыт нерва твару. Прычына, хутчэй за ўсё, вірусная, а лячэнне вельмі дарагое і доўгатэрміновае, прычым гарантый на поўнае аднаўленне медыкi не даюць, піша «Трыбуна».

Раней было вядома толькі тое, што ў Аўрамчыка заўважныя праблемы з дыкцыяй. З-за гэтага два апошнія выпускі тэлепраграмы «Ясна пра хакей з Дзмітрыем Аўрамчыкам» на канале «Яснае TV» правёў замест яго каментатар Аляксей Рагалевіч. Аднак згаданыя праблемы не перашкодзілі Аўрамчыку адпрацаваць у якасці вядучага матча каманды Лукашэнкі 18 і 19 сакавіка.

Чытайце таксама:

Дзе цяпер Вадзім Дзевятоўскі, былы лёгкаатлет і дэпутат, які ў 2020-м трапіў на Акрэсціна

Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану

Беларускі хакеіст, які віншаваў Лукашэнку з днём народзінаў, судзіцца з жонкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
02.04.2023
Грышка, Ой, іншы, другі Грышка. Ну, гэты Грышка ня супраць прышчэпкі й пад чужымі імёнамі ня піша. Прышчэпкі дапамаглі мільёнам. Гэты чалавек можа пакутаваць ад паралічу Бэла або многіх іншых хваробаў.
0
маскавіты("рускія") не славяне/адказаць/
03.04.2023
Максим Дизайнер,  гэта так смешна калі расейскія спрабуюць здзеквацца з славянскіх моваў))) давай яшчэ)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.04.2023
Дима, все будет нормально, выздоравливай!В этом депрессивном болоте не заболеть чем-то - из разряда невероятного.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера