Знайсці
31.03.2023 / 15:49РусŁacБел

У Польшчы затрымалі арганізатара нелегальнай міграцыі з Беларусі

Супрацоўнікі падляшскага аддзялення польскай Памежнай аховы затрымалі ў адным з паселішчаў пад Варшавай 33-гадовага грамадзяніна Егіпта, які арганізоўваў незаконны пераход мяжы з Беларусі ў Польшчу.

Фота: strazgraniczna.pl

Мужчына легальна жыве ў Польшчы ўжо сем гадоў. Яго падазраюць у тым, што ён дапамог арганізаваць пераход мяжы некалькім дзясяткам мігрантаў з Афганістана, Сірыі і Егіпта.

Ягоная роля заключалася ў арганізацыі перавозу мігрантаў ад мяжы з Беларуссю ў Заходнюю Еўропу. Паслуга каштавала ад 200 да 1000 еўра на чалавека.

Затрыманага змясцілі пад варту на два месяцы. Яму пагражае да васьмі гадоў турмы.

У гэтым годзе польскія памежнікі затрымалі 176 чалавек за арганізацыю пераходу мяжы мігрантамі і дапамогу ў гэтым. 58 з іх былі арыштаваныя. Летась быў затрыманы 401 памагаты.

Чытайце таксама:

Мігранты на беларуска-польскай мяжы кідаліся ў польскіх памежнікаў камянямі

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Польскія памежнікі апублікавалі ВІДЭА, як мігранты перасякаюць мяжу на надзіманай лодцы пры падтрымцы беларускіх сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930