Знайсці
31.03.2023 / 13:48РусŁacБел

1 красавіка чакаюцца навальніцы, а з панядзелка пахаладае. І гэта не жарт

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў першыя дні красавіка.

У суботу, 1 красавіка, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу па паўночным усходзе Беларусі з мокрым снегам. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман.

Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

На ўсходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+ 7°С, максімальная днём + 7..+13°C, на поўдні — да +15°C. 

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), раніцай і днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы. На дарогах галалёдзіца. Вецер днём парывісты. Ноччу ад 0°C на поўначы да + 8°C на паўднёвым усходзе, максімальная тэмпература днём будзе ад +1°C на поўначы да +11°C на поўдні і паўднёвым усходзе.

У панядзелак пахаладае.

Часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Таксама чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночны парывісты. Ноччу ад -5°C на паўночным захадзе да +5°C на паўднёвым усходзе, максімальная тэмпература днём — -1..+ 6°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера