Знайсці
31.03.2023 / 12:161РусŁacБел

Гомельскія міліцыянты зрабілі справаздачу пра рэпрэсіі, а выпадкова паказалі расійскія ракетныя комплексы

На апублікаваным сёння відэа распавядаецца пра затрыманне «спячай ячэйкі экстрэмістаў» і захоп аднаго з грамадзян, які праводзіцца падраздзяленнем АМАПа ў адміністрацыйным будынку гомельскага аэрапорта.

На міліцэйскай здымцы на заднім плане добра відаць два ракетныя комплексы, звярнуў увагу «Флагшток».

Ракетныя комплексы на колавым шасі знаходзяцца каля ўзлётнай паласы. Імаверна, гэта ЗРК С-300 ці С-400 — сістэма СПА, якая таксама ўжываецца для нанясення ўдараў па Украіне.

Такім чынам міліцыянты самі адказалі на пытанне, што расійскія вайскова-транспартныя самалёты Ан-124 дастаўляюць у Гомель апошнія дні.

Раней «Беларускі Гаюн» паведамляў, што 30 сакавіка ў Гомельскім раёне была заўважана калона вайсковай тэхнікі, у якой перавозілі ракеты для ЗРК С-300/400. Па паведамленнях відавочцаў, калона рухалася ў кірунку аэрадрома Зябраўка, куды, як мяркуецца, перакідваюць ракеты і ЗРК С-400.

Таксама ў чацвер у Гомелі быў зафіксаваны чарговы прылёт звышцяжкага транспартнага самалёта ПКС РФ.

«Флагшток» падкрэслівае, што выкарыстанне гомельскага аэрапорта з'яўляецца важным індыкатарам вайсковай актыўнасці войска РФ у рэгіёне. Самалёты гэтай мадэлі бачылі ў гомельскім аэрапорце 25, 27, 28 і сёння — 30 сакавіка. Гэта найбольш актыўнае выкарыстанне аэрадрома з вясны 2022 года.

Разам з тым маштабнага перамяшчэння вайсковай тэхнікі па дарогах вобласці пакуль не назіраецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
22
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
25
1
Падкова/адказаць/
31.03.2023
Выпадкова ? :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930