Знайсці
31.03.2023 / 12:09РусŁacБел

Выйшаў на волю гомельскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых

У красавіку 2021 года ён быў асуджаны на два гады і тры месяцы калоніі.

Фота: spring96.org

Няпомняшчых затрымалі 25 снежня 2020 года, а суд пачаўся ў канцы сакавіка 2021 года і ад самага пачатку быў фактычна закрытым, бо адбываўся на тэрыторыі гомельскага СІЗА №3. Адвакат даў падпіску аб неразгалошванні.

Па матэрыялах следства, Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачвалі ў абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада 2020 года Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачанне. Актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група». 

Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнаў і заявіў, што гэты выраз не меў дачынення да абвешчанага крымінальнага прысуду.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі «спячую ячэйку» ў гаражным кааператыве

«Круцілі, грамілі, фатаграфавалі». Што вядома пра затрыманні ў Ляхавічах, Мёрах, Полацку, Бабруйску, Круглым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера