У Бабруйску мужчына падчас застолля забіў прыяцеля цаглінай. І спакойна лёг спаць
Інцыдэнт адбыўся 25 сакавіка, калі 67-гадовы мужчына зайшоў да свайго 32-гадовага знаёмага ў госці, паведамляе БелТА.
Фота ілюстрацыйнае
Пачалося застолле з ужываннем алкаголю, завязаўся канфлікт. Малады чалавек не стаў стрымлівацца, схапіў у рукі цагліну і стаў біць ёй пенсіянера па галаве. Ад шматлікіх траўмаў пацярпелы памёр на месцы, а зламыснік проста лёг спаць.
Нежывое цела выявіў участковы, які чарговы раз прыйшоў правяраць гаспадара кватэры.
Вядома, што раней мужчына ўжо шэсць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Следчыя і спецыялісты УГКСЭ агледзелі месца здарэння, дапыталі падазраванага і сведак, прызначылі шэраг экспертыз. Заведзеная крымінальная справа (забойства).
Чытайце таксама:
У Салігорскім раёне 17-гадовага бяспраўніка спынялі са стральбой
Адразу пяць машын сутыкнулася на Партызанскім праспекце ў Мінску





