Знайсці
29.03.2023 / 21:213РусŁacБел

СБУ апублікавала запіс размовы аб правакацыі на мяжы з Беларуссю

Служба бяспекі Украіны сцвярджае, што апублікаваны ёй аўдыязапіс — перахоп размовы расійскага вайскоўца, які перасоўваецца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, і ягонага суразмоўца, які ваюе на данецкім кірунку ды чакае, што падраздзяленне таварыша перакінуць на дапамогу менавіта сюды.

«Такія дзеянні сведчаць аб тым, што Расія не спыняе спроб уцягнуць Беларусь непасрэдна ў вайну супраць Украіны і робіць гэта любымі спосабамі», — заяўляюць у СБУ.

Суразмовец, які знаходзіцца ў Беларусі, паведамляе свайму таварышу, што яны кожны дзень пераязджаюць па ўсёй краіне, а вось цяпер апынуліся каля мяжы з Польшчай.

Данбаскі таварыш выказвае расчараванне з той нагоды, што іх не вязуць на Данбас ім на падмогу, а яму ў адказ гаворыцца, што на гэтым участку задача не менш адказная, бо «з гэтага боку правакуюць хахлоў, каб яны, тыпу, на Беларусь напалі. Ну, каб падключыліся, напэўна».

Далей «беларускі» суразмовец дае вострыя нецэнзурныя характарыстыкі ўласнаму камандзіру палка і ўвогуле пяхотным войскам ды паведамляе, што «тысячы паўтары нас усяго тут прыехала».

Чытайце таксама:

Працягваецца ідэалагічнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў ВІДЭА

Беларускія памежнікі паскардзіліся, што ўкраінскія павесілі на дрэве пудзіла «расійскага Валеры»

Сахашчык: Краінам НАТА нельга недаацэньваць заяву Пуціна

ЗША пакуль не бачаць прыкмет перакідання ядзернай зброі ў Беларусь

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
42
29.03.2023
Домой нах!!! Или будешь 200 !!!
0
Гомельский/адказаць/
30.03.2023
руссо фашисто, вам здесь не рады, ехали бы назад за поребрик, забрав с собой весь свой военный хлам.
3
Прашу ўдакладніць/адказаць/
30.03.2023
Гомельский, куды ён паедзе? Тут даўно амаль усе свае: расейская мова, расейская культурка паўсюль, русскій мір, Практычна дамбас, толькі што цар пакуль упарты. Ці не праўда? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930