Знайсці
29.03.2023 / 19:324РусŁacБел

Ілан Маск заклікае спыніць развіццё нейрасетак з-за пагрозы чалавецтву

Ілан Маск разам з больш чым тысячай экспертаў у галіне штучнага інтэлекту запатрабаваў забараніць навучанне магутных нейрасетак, так як гэта патэнцыйная пагроза для чалавецтва. Такі адкрыты ліст з'явіўся на сайце арганізацыі Future of Life Institute.

У лісце Ілан Маск і іншыя эксперты заклікаюць прыпыніць навучанне сістэм штучнага інтэлекту мінімум на шэсць месяцаў. За гэты час лабараторыі і незалежныя спецыялісты павінны распрацаваць і ўкараніць набор агульных пратаколаў бяспекі, якія дазволяць пасля правяраць і кантраляваць развіццё сістэм штучнага інтэлекту.

Абгрунтоўваюць такія меры аўтары ліста рызыкай для чалавецтва з-за далейшага развіцця сістэм штучнага інтэлекту з «чалавека-канкурэнтным інтэлектам».

Акрамя Маска, ліст падпісалі адзін з заснавальнікаў Apple Стыў Возняк, вядучыя эксперты ў галіне штучнага інтэлекту Сцюарт Расел і Іошуа Бенджыа, а таксама іншыя значныя эксперты.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явілася знешняя рэклама, створаная з дапамогай штучнага інтэлекту

Бачылі фота Папы ў пухавіку? Гэта чарговы фэйк, створаны, канешне ж, нейрасеткай

Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ

З'явілася нейрасетка, якая зробіць ветлівым любое гнеўнае пасланне з абразамі. Выпрабавалі яе на выказваннях лукашыстаў

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Kaserfl /адказаць/
29.03.2023
Сейчас в Твиттер засилье рузкой пропаганды,это заслуга Маска.
2
Справка/адказаць/
29.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Agasfer/адказаць/
30.03.2023
Kaserfl , В США, в отличии от Беларуси с 1791 года существует биль о правах( первая поправка к Конституции) где провозглашено — Свобода вероисповедания; Свобода слова; Свобода печати; Свобода собраний; Право на жалобу действий правительства. Маск выполняет закон. Вы, как фолловер Твитера имеете право на критику того или иного поста и автор , по закону, не имеет права стереть вашу реплику
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера