Знайсці
29.03.2023 / 19:072РусŁacБел

Барыс Акунін напісаў новы раман пра Фандорына

Вядомы расійскі пісьменнік Барыс Акунін паведаміў, што ў яго напісаўся «незапланаваны, нечаканы для мяне самога раман пра прыгоды Эраста Фандорына і яго сябра Масы. Забаўляльны і легкадумны, гэта значыць абсалютна не адпаведны настрою эпохі».

Барыс Акунін

Раман называецца «Яма», і пры яго напісанні, як сцвярджае аўтар: «Я адцягваўся гэтай працай ад думак чорных. Спадзяюся, ён хоць на нейкі час адцягне і вас».

Назва рамана мае «чацвярное значэнне», а што гэта значыць, чытач даведаецца толькі яго прачытаўшы.

Кніга мае выйсці ў маі.

Пры гэтай нагодзе Акунін таксама падзяліўся нядаўна атрыманай ім статыстыкай, што ў амерыканскага партнёра, які прадае яго кнігі, цэлая траціна пакупнікоў, аказваецца, з Расіі. «Гэта значыць, — робіць выснову пісьменнік, — многія не хочуць плаціць грошы ў сваёй краіне, хоць цана ў амерыканскай краме істотна вышэйшая».

Чытайце таксама:

Акцёр Міхаіл Барышнікаў, пісьменнік Барыс Акунін і эканаміст Сяргей Гурыеў заклікалі ўсіх рускіх дапамагаць украінскім уцекачам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Карма/адказаць/
29.03.2023
Акунін насамрэч Чхарцішвілі. А рублікі рф не пахнуць, нягледзячы на нягеглыя спробы адмазацца. рашка із парашка. Са ўсімі, хто пагадзіўся ЦЯПЕР быць там унутры.
30.03.2023
Ну на счет покупки за рубежом неудивительно. Просто его аудитория бежала из страны. Те кто остался, у них другие проблемы. А скоро в орде вообще сажать начнут за книги иноагентов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера