Знайсці
29.03.2023 / 18:338РусŁacБел

Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Генштаб УСУ плануе пачаць контрнаступленне вясной. Верагодна, гэта адбудзецца ў красавіку-маі, заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у каментары эстонскай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі ERR.

Аляксей Рэзнікаў. Фота: фэйсбук

Адпаведную заяву міністр зрабіў, адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, калі на перадавой з'явяцца нямецкія танкі Leopard. Па словах Рэзнікава, гэта адбудзецца падчас контрнаступлення, найбольш удалы момант для якога вызначыць Генштаб.

Рэзнікаў таксама дадаў, што ўкраінскае наступленне плануецца ў некалькіх кірунках, адзначыўшы, што на пачатак аперацыі могуць паўплываць умовы надвор'я.

«Увесну наша зямля вельмі вільготная. Можна выкарыстоўваць толькі гусенічны транспарт. Думаю, мы зможам убачыць іх [танкі Leopard] у красавіку-маі», — сказаў міністр.

Гаворачы пра само наступленне, міністр заявіў, што на працягу 2023 года свет убачыць «вельмі пазітыўныя змены для Украіны».

«Я ўпэўнены, што мы працягнем вызваляць часова акупаваныя тэрыторыі, як гэта было зроблена ў Кіеве, Чарнігаве, Сумах, Харкаве, Херсоне», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Эксперт расказаў, як заходнія танкі зменяць ход вайны ва Украіне

Der Spiegel: Нямецкія «Леапарды» ўжо ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.03.2023
Противен этот «яйцевый» чинуша как и Зе которые только и делают что пиарятся.
30.03.2023
калі вы ўжо перастанеце казаць за іншых? адказвайце выклюяна за сябе
30.03.2023
(, то ли дело лукашицкая вертикаль с начосами, превратившая страну в проходной двор - приятно поглядеть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера