Знайсці
29.03.2023 / 16:036РусŁacБел

Замест шведскай H&M у Мінск заедзе расійская Befree

Былыя плошчы шведскага брэнда H&M у ТРЦ Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў зойме крама расійскай маркі Befree. Пра гэта паведамляе партал kaktutzhit.by.

Яшчэ адзін гандлёвы пункт Befree размесціцца ў ТРЦ «Палаца» на праспекце Ціміразева, 74а. Тут расіяне таксама заменяць H&M. Паводле інфармацыі выдання, новы арандатар ужо вывесіў на вітрынах аб'явы аб наборы супрацоўнікаў.

Befree — моладзевы брэнд адзення, абутку і аксесуараў, які належыць Melon Fashion Group. Кампанія таксама валодае папулярнымі маркамі Zarina, Love Republic і Sela. Сёння сетка налічвае звыш 800 крам.

Што ж тычыцца H&M, то брэнд закрыў абодва свае пункты ў Мінску ў канцы кастрычніка мінулага года.

Чытайце таксама:

«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»

Bershka, Zara і Pull&Bear вяртаюцца ў Расію. Але пад новымі назвамі

Які брэнд з'явіўся на месцы шведскага H&M у Galleria Minsk

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
І што зрабілі вы, акрамя трызнення і адбельвання лукашызм?/адказаць
29.03.2023
Ура сюда ідет росісія, мо ўжо хопіць трызнець і перакідваць адказнаць з рэжыму на офіс, тым самым абяляючы лукашызм?! усё расейскае ідзе сюды з 94 года, дзякуючы калгасніку і яго дзеянням.
1
За Свабоду!/адказаць
29.03.2023
І што зрабілі вы, акрамя трызнення і адбельвання лукашызм?, Дык праца ў троля такая, абяляць дыктатара, але ўсё ўсім бачна, што гэта ябацькавыя тролі.
4
Неверагодныя такія невераятныя/адказаць
29.03.2023
І што зрабілі вы, акрамя трызнення і адбельвання лукашызм?, абяляючы лукашызм)))) наіўная пісаніна наіўнага чалавека які прачнуўся ў 20, дзе былі вашы светы ў 2006 ці ў 2010 ці раней?) Дзе?! Змагацца трэба з розумам, а тое што нарабілі вы ў 20 было на руку толькі вове *уйлу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031