Знайсці
29.03.2023 / 15:5312РусŁacБел

Еўрасаюз забараняе пасля 2035 года выпускаць машыны на бензіне і дызелі

Рада Еўрасаюза зацвердзіла новыя мэтавыя паказчыкі Еўрасаюза па скарачэнні вугляродных выкідаў аўтамабіляў. Гэта значыць, што ўжо ў 2035 годзе будзе ўведзена практычна поўная забарона на рэалізацыю і эксплуатацыю аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі.

«Новыя нормы вызначаюць наступныя мэты: узровень выкідаў у 2030—2034 гадах для новых аўтамабіляў павінен быць скарочаны на 55% для аўтамабіляў і на 50% для фургонаў у параўнанні з узроўнем 2021 года. З 2035 года ўзровень вугляродных выкідаў павінен быць скарочаны на 100%», — гаворыцца ў дакуменце.

Да гэтага супраць экалагічных мер выступалі Італія, Балгарыя, Партугалія, Румынія і Славакія. Яны асцерагаліся, што ад забароны на дызельныя аўто могуць пацярпець такія вытворцы, як Ferrari і Lamborghini. Гэтыя краіны настойвалі на адтэрміноўцы па рашэнні да 2040 года.

Спрэчкі паміж сябрамі ЕС прывялі да таго, што краінам давялося пайсці на пэўны кампраміс. Машыны з рухавікамі ўнутранага згарання выпускаць пасля 2035-га ўсё ж зусім не спыняць, але яны павінны будуць выкарыстоўваць вугляродна-нейтральнае паліва, што не выкідае ў атмасферу дыяксіду вугляроду. Магчымай альтэрнатывай можа стаць вадарод.

Прадстаўнікі аўтаіндустрыі віталі дасягненне кампрамісу. «Наша галіна вітае ўпэўненасць у планаванні, якую дае сённяшняя вяха», — заявілі ў прэс-службе Еўрапейскага аб'яднання аўтавытворцаў Acea. Нейтральны з пункту гледжання тэхналогій падыход — гэта найлепшы спосаб дасягнуць кліматычных мэт, дадалі ў арганізацыі.

Чытайце таксама:

«Такіх «Аўдзі» амаль не засталося». Па якіх цэнах беларусы прадаюць народныя аўтамабілі

Пасля перасячэння беларускай мяжы машыны з Еўропы «губляюць» дзясяткі тысяч кіламетраў. Як прадаўцы падманваюць з прабегам аўто

Трэнд: ва ўсіх развітых краінах у моладзі ездзіць за рулём больш не модна 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
6
Здоровый смысл не дружит с выпускниками ЕГУ/адказаць/
03.04.2023
добры вечар ,ну да как в планах компартии по построению коммунизма.  
5
Здоровый смысл не дружит с выпускниками ЕГУ/адказаць/
03.04.2023
За Свабоду!,судя по всему у вас проблемы с восприятием действительности. никто не добьет росию ибо она экспортирует дешевую нефть газ в .китай и индию. это значит эти страны имеют преимущества на рынке товаров и услуг и будут развиваться быстрее. АЭС для вашего сведения самые экологичные станции из всех способов добычи энергии. ни какие ветрогенераторы не стоят рядом.  
0
За Свабоду!/адказаць/
10.04.2023
Здоровый смысл не дружит с выпускниками ЕГУ, Казкі лахцінскай ботафермы пра добрыя АЭС і шкоду чыстай энэргіі распавядай сваім ябацькам і рускамірцам, тут не спрацуе, тут людзі розум маюць. Таму і АЭС зачынім і ветракі развіваць будзем і такім чынам і тваю расійскую бензакалонку зачынім. Вам не падабаецца, але нічога, ваш час скончыўся, імперыя будзе дабіта канчаткова.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930