Знайсці
29.03.2023 / 09:5411РусŁacБел

Дырэктар Інстытута генетыкі РАН заявіў, што да Сусветнага патопу людзі жылі 900 гадоў. А цяпер жывуць менш з-за «першароднага граху»

Дырэктар Інстытута агульнай генетыкі імя Вавілава Расійскай акадэміі навук, член-карэспандэнт РАН Аляксандр Кудраўцаў выступіў з нечаканымі для навукоўца заявамі. 

Аляксандр Кудраўцаў. Фота: scientificrussia.ru

Кудраўцаў лічыць, што да Сусветнага патопу працягласць жыцця людзей дасягала 900 гадоў, піша meduza.io. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні III міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Бог — Чалавек — Свет», якое прайшло 14 сакавіка. Журналісты звярнулі ўвагу на відэазапіс мерапрыемства толькі цяпер.

Кудраўцаў выступіў адным з дакладчыкаў канферэнцыі, распавёўшы «пра сваю карціну свету».

Ён заявіў, што Бог стварыў свет дасканалым і гарманічным, але пасля грэхападзення людзей уся «Зямля і дасканалы Сусвет сталі тленнымі».

Спаслаўшыся на графік, які «можна знайсці ў інтэрнэце» і які пры гэтым дырэктар Інстытута, з ягоных слоў, «сам будаваў», Кудраўцаў заявіў, што раней людзі жылі 900 гадоў. Працягласць жыцця пачала падаць, сказаў ён, пасля Сусветнага патопу.

Прычынай скарачэння працягласці жыцця дырэктар Інстытута назваў «першародны грэх». «Першародным, родавым і асабістым» грахамі Кудраўцаў патлумачыў генетычныя хваробы. Пры гэтым дзеці «да сёмага калена адказваюць за грахі бацькоў», дадаў ён.

Таксама ў сваім дакладзе дырэктар Інстытута выказаўся на тэму расійскага ўварвання ва Украіну. Са слоў Кудраўцава, свет нібыта не дасць Расіі «жыць спакойна і развівацца паводле ўласнага сцэнара».

«Нашы рэсурсы, у першую чаргу нашы рэсурсы харчавання, чыстай вады, энергіі, занадта прывабныя для навакольнага свету, няхай гэта будзе Еўропа ці Кітай. Таму хочам мы таго ці не, але нам давядзецца абараняцца і абараняцца ваенным шляхам. Па сутнасці, мы ўжо пачалі гэта рабіць», — сказаў на заканчэнне член РАН.

Мы дазваляем штучнаму інтэлекту прымаць за нас занадта шмат рашэнняў — псіхолаг

Смартфоны ствараюць пагрозу псіхічнаму здароўю падлеткаў

Што такое ChatGPT і чаму да яго ставяцца неадназначна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць
29.03.2023
У краіне з асаблівасцямі развіцця,дзе Зямля плоская і амерыканцаў на Месяцы не было,гэта звычайная заява. Пэўна,навукоўцы там таксама з асаблівасцямі.
0
Антып/адказаць
29.03.2023
Дык жа і на Мафусаіле ляжаў ужо першародны грэх, але ж гэта не перашкодзіла яму стаць рэкардсменам па працягласці жыцця. 
30.03.2023
Зрабіў адкрыццё? У Торы пра гэта тысячы гадоў, як напісана)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера