Знайсці
29.03.2023 / 09:243РусŁacБел

«Ды што страшнага? Жывіце спакойна». Міністэрства абароны — аб размяшчэнні расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі

Афіцыйны Мінск толькі праз тры дні пасля заявы Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі пацвердзіў гэтую інфармацыю. Заяву апублікавала МЗС Беларусі. Дыпведамства адзначыла, што размяшчэнне ядзерных боезарадаў на тэрыторыі Беларусі без перадачы Мінску кантролю за імі ніякім чынам не супярэчаць міжнародным дамоўленасцям.

Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр» у беларускім войску. Фота: Мінабароны

Беларускі расследавальніцкі цэнтр датэлефанаваўся да Міністэрства абароны Беларусі, каб даведацца наконт размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі нашай краіны.

«Уся інфармацыя ў сродках масавай інфармацыі афіцыйна будзе апублікаваная. Ды што страшнага? Жывіце спакойна, нічога не бойцеся. Што небяспечнага?» — сказалі ў Мінабароны Беларусі, куды журналісты патэлефанавалі як занепакоеныя грамадзяне пасля заявы МЗС.

У самім жа беларускім МЗС абмяркоўваць гэтае пытанне са звычайнымі грамадзянамі наогул адмовіліся.

«Гэтае пытанне ў кампетэнцыі Мінабароны, таму, калі вы хочаце гэта з кімсьці абмеркаваць, то вам трэба непасрэдна з імі размаўляць», — заявілі ў МЗС.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.03.2023
как сказау дауно тому наш Батька - беларуский народ будет жыть плохо но не долго ...как у воду смотэл 
1
Чаго здзіўляцца/адказаць/
30.03.2023
А калі ў русском міре ўлады апошні раз аб нечым пыталіся падначалены народзец? Але ж тутэйшаму народцу русскій мір падабаецца, што ж тут зробіш… 
0
böse igel/адказаць/
30.03.2023
ВАЙНА - сьвята для забойцаў і катаў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера