У Гомелі п'яны мужчына зваліўся ў канаву і загінуў
Трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак на вуліцы 3-я Тэхнічная.
Месца здарэння. Фота: Таварыства выратавання на водах
Загінулы, 54-гадовы мужчына, паводле папярэдняй інфармацыі, быў п'яны і зваліўся ў канаву з вадой.
Цела загінулага дасталі работнікі Таварыства выратавання на водах, медыкі канстатавалі смерць. Дакладная прычына смерці высвятляецца.
— На жаль, на тэрыторыі нашай вобласці з пачатку года большая частка ўтапленняў адбылася па падобным «сцэнары», — адзначылі ў таварыстве.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мінабароны заявіла пра пастаўку «чарговага» ЗРК С-400, а таксама пра прыбыццё ў Беларусь расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі
 3
Новы хіт ад расійскай прапаганды. Амерыканскую баявую саранчу вырасцілі ва Украіне, і яна атакавала Расію
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера