Знайсці
28.03.2023 / 13:152РусŁacБел

Мінчук увёў у браўзеры запыт «інтэрнэт-банкінг», перайшоў па першай спасылцы — і страціў 87,5 тысячы рублёў

Такую суму выкралі ў мінчука аферысты праз фішынгавы сайт, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што ўвёў у браўзеры запыт «інтэрнэт-банкінг» і перайшоў па першай спасылцы. Старонка візуальна выглядала гэтак жа, як і афіцыйны сайт банка, таму ён увёў свае асабістыя даныя.

Да «інтэрнэт-банкінгу» ў мінчука былі прывязаныя тры карты, на двух з іх захоўваліся зберажэнні ў замежнай валюце. Праз некаторы час пасля пераходу па спасылцы з рахункаў пацярпелага было спісана звыш 87,5 тысячы рублёў у эквіваленце.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што старонка, на якой мінчук пакінуў свае звесткі, аказалася падробленай. Распачалі крымінальную справу.

Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў

У Ганцавічах махляры злавілі мужчыну на прынаду ў сотню руж

Махляры збіраюць грошы ад імя «Беларуськалія»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
СамЛох/адказаць/
28.03.2023
Кiнуць лаха - не западло. Калi дзяцел не можа на карце убачыць адрас сайта свайго банка i увясцi рукамi, а шукае у яндексе...
4
Вадзім/адказаць/
28.03.2023
СамЛох, з турэмнымі паняццямі месца ў турме
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера