Знайсці
28.03.2023 / 11:26РусŁacБел

Беларусу, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі ў 2020-м, сабралі больш за 65 тысяч злотых

«Тысеў Віталь — добры чалавек, муж, які кахае і верны сябар. Яго жыццё — незаслужаны пастаянны і невыносны боль. Нягледзячы на ​​пакуты, сур'ёзныя праблемы са здароўем і асабістыя цяжкасці, Віталь заўсёды дапамагаў кожнаму і працягвае дапамагаць, калі дазваляе здароўе», — пішуць аўтары абвешчанага збору.

У жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся суставы пазваночніка і іншыя суставы. Напярэдадні паўторнага затрымання ён паспеў з'ехаць у Польшчу.

Праведзеная ў Польшчы поўная дыягностыка пазваночніка паказала, што Віталю тэрмінова патрэбная аперацыя па рэканструкцыі.

Уся аперацыя абыдзецца ў 81281 злоты (+ каля 30% звыш гэтай сумы трэба мець дадаткова на выпадак форс-мажорных абставін).

Віталь адкрыў збор толькі на 35 000 злотых — як пішуць у каментарыях арганізатары, мужчыне было няёмка прасіць у людзей дапамогі на ўсю суму: ён і яго блізкія збіраліся ўзяць крэдыт, каб хапіла на аперацыю.

Цяпер на яго рахунку больш за 65 тысяч злотых. Але яму яшчэ можна дапамагчы.

«Я хачу падзякаваць усім неабыякавым людзям. Вельмі ўсім вам дзякую, бо надзеі, калі шчыра, у мяне ўжо не было. Я ўжо апусціў рукі. Да нас учора таксама звярнуўся фонд BY_help, мы гаварылі з Аляксеем Лявончыкам. Ён паабяцаў закрыць усю суму, калі сабраных грошай не хопіць», — сказаў «Радыё Свабода» Віталь Тысеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930