Знайсці
28.03.2023 / 10:589РусŁacБел

Нямецкі бровар стварыў першае ў свеце гатовае парашковае піва

Гэта можа назаўжды змяніць індустрыю піваварэння.

Фота: Nam Y Huh, AP

Нямецкі бровар Neuzeller Klosterbräu з 500-гадовай гісторыяй сцвярджае, што ў лютым здолеў стварыць высакаякаснае парашковае піва. Калі змяшаць такі парашок з вадой, то атрымаецца звычайнае піва, якое нічым не адрозніваецца па смаку ад сапраўднага.

Штэфан Фрытшэ, дырэктар бровара, у інтэрв’ю The Times сказаў, што яны распрацоўвалі гэты парашок на працягу двух апошніх гадоў, даследаванні фінансавала дзяржава. Паводле яго слоў, гэта не першае ў свеце парашковае піва, але яно адрозніваецца ад іншых тым, што можа ўключаць у сябе адначасова і алкаголь, і газіроўку ў парашковым выглядзе, што захоўвае ўсе якасці добрага піва.

«Гэта першае ў свеце гатовае піва ў выглядзе парашку, і яно можа змяніць свет. Дадайце вады, і вы атрымаеце піва з паўнавартасным смакам, уключаючы алкаголь, вуглякіслы газ і пену. У прынцыпе, такім метадам мы можам вырабляць абсалютна любое піва ў свеце: цёмнае піва, светлае піва, індыйскі светлы эль, ды наогул што заўгодна», — распавядае Штэфан Фрытшэ.

Ён упэўнены, што такая інавацыя можа цалкам змяніць алкагольную індустрыю, бо дапаможа скараціць вагу грузаў на 90 працэнтаў, таму што не трэба будзе перавозіць грузы ў вадкім выглядзе або ў цяжкіх бутэльках. 

«Энергетычны крызіс, інфляцыя і дэфіцыт шкла, часткова выкліканыя спыненнем паставак з Расіі і Украіны пасля пачатку вайны, ствараюць пераканаўчыя аргументы на карысць парашковага піва. Пры новай тэхналогіі няма ніякага сэнсу імпартаваць шкляныя бутэлькі, напаўняць іх нямецкай вадой, а потым адпраўляць піва ў Афрыку, Кітай і іншыя далёкія краіны», — адзначае Фрытшэ.

Пры гэтым ён прызнае, што аматары сапраўднага піва могуць скептычна ставіцца да такой ідэі, такі напой не будзе замяняць класічнае піва. Парашковае піва, на яго думку, мае сэнс толькі для півавараў, якія пастаўляюць піва на далёкія рынкі, а малыя і сярэднія нямецкія півавары пераважна будуць працягваць традыцыйна варыць і разліваць піва для мясцовых спажыўцоў.

Чытайце таксама:

У Беларусі знікне піва ў двухлітровых бутэльках

Былы палітзняволены Лявон Халатран з партнёрамі адкрывае ў Варшаве бар

Адзін укол — і п'яныя мышы хутка цверазеюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Васёк/адказаць/
28.03.2023
Кофефарка, как та вы невыразицельна выражаецесь, многа ашыбак ф цексьце, вы кажэцца плоха ф школе учылись, напишыце нармальным опшчэпанятным языком, уважайце чытацелей.
0
Васёк/адказаць/
28.03.2023
Казік, да Казик, видзице и вам мая идзея нравится, мыслице правильна, навернае вы из сасиднего аграгарадка
1
Студент/адказаць/
29.03.2023
Порошковых детей скоро будут производить.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031