Знайсці
27.03.2023 / 18:16РусŁacБел

У Германіі падчас пажару абгарэў дальнабойнік з Гродна

У Германіі на стаянцы «Голдэн Брэм» каля горада Саарбрукен 26 сакавіка згарэла фура. Відавочцы знялі на відэа рускамоўнага кіроўцу, які абгарэў. У дальнабойных чатах паведамляюць, што мужчына з Гродна.

Фота: sol.de

Па інфармацыі нямецкай паліцыі, пажар узнік у кабіне грузавіка прыкладна ў 14:45. У гэты час фура знаходзілася на стаянцы «Голдэн Брэм» пры трасе А6. Агонь вельмі хутка ахапіў фуру, яна згарэла цалкам. Ад агню пацярпелі таксама машыны, якія стаялі побач.

Іншыя дальнабойнікі знялі на відэа пачатак пажару. Відаць, што кіроўца падпаленай фуры пацярпеў ад агню. Ён паспеў выскачыць з машыны, быў без вопраткі.

Пацярпелага 40-гадовага вадзіцеля эвакуявалі з месца здарэння ў бальніцу на выратавальным верталёце. Нямецкая прэса паведамляе, што кіроўцу даставілі ў апёкавую клініку ў Людвігсхафене.

Фота: sol.de

Паліцыя заявіла, што расследаванне прычын здарэння працягваецца. «Ганцавіцкі час» са спасылкай на чаты дальнабойшчыкаў піша, што відавочцы паспелі спытаць у пацярпелага кіроўцы, што адбылося. Той патлумачыў ім, што паставіў чайнік, пасля чаго здарыўся выбух: магчыма, выбухнуў газавы балон.

Фота: sol.de

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойнік пашкодзіў бензакалонку ў Германіі

Беларуса, які падазраецца ў рабаванні, затрымалі ў Польшчы праз тры гады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера