Знайсці
27.03.2023 / 12:311РусŁacБел

Новыя гендырэктары ў «Белшыны», «Белмедтэхнікі», новыя намеснікі міністраў, новы мэр Брэста і іншыя кадравыя перастаноўкі

Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка правёў маштабныя кадравыя перастаноўкі, паведамляе БелТА.

Аляксандр Кавалёў прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Белшына». На прадпрыемстве Кавалёў працаваў намеснікам галоўнага інжынера па тэхнічным развіцці.

Ігар Сысой стаў генеральным дырэктарам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», Сяргей Саглаеў — гендырэктарам ААТ «Даламіт».

Генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага РУП «Белмедтэхніка» назначылі Ігара Дземідзенку.

Атрымалі назначэнні новыя намеснікі міністраў у МАРГ і Мінэканомікі. Так, Андрэй Картун, які працаваў намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, зойме аналагічную пасаду ў Міністэрстве эканомікі.

На месца намесніка міністра ў МАРГ, якое вызвалілася, пяройдзе Наталля Васілеўская, якая да гэтага часу кіравала аддзелам забеспячэння дзейнасці Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Юрый Горбіч, які займаў пасаду загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, узгоднены намеснікам міністра аховы здароўя.

Таксама Лукашэнка даў згоду на назначэнні ў кіраўніцтве шэрага абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

Дзмітрый Петражыцкі ўзгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама. Раней ён кіраваў камітэтам сельскай гаспадаркі і харчавання гэтага аблвыканкама.

На пасаду першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама ўзгоднена Надзея Лазарэвіч, якая была намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. 

Старшынёй Брэсцкага гарвыканкама прызначылі Сяргея Лабадзінскага, які да гэтага часу працаваў кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама. 

Замест яго пасаду кіраўніка спраў зойме Дзмітрый Уласік, які працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама — начальнікам упраўлення інвестыцый, будаўніцтва, ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Старшынёй Гомельскага райвыканкама ўзгоднены Дзмітрый Козел. Сюды ён пяройдзе з пасады першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Акрамя таго, Лукашэнка даў згоду на назначэнне новых кіраўнікоў шасці раёнаў: Добрушскага, Вілейскага, Уздзенскага, Круглянскага, Хоцімскага, Чавускага, — а таксама кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Lasnferf/адказаць/
27.03.2023
Больше при смерти потроху заняться нечем как устраивать картинку встречи с новыми холуями своими.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера