Знайсці
27.03.2023 / 07:52РусŁacБел

У Беларусі паменшала расійскіх вайскоўцаў — ДПСУ

Пра тое, што колькасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі зменшылася, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафону, перадае «Укрінфарм».

 Намёты расійскіх вайскоўцаў на Абуз-Лясноўскім палігоне

«Цяпер, паводле нашых звестак, крыху больш за 4 тысячы вайскоўцаў Узброеных сіл Расіі знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, але яны ў асноўным прыцягнуты або на сумесныя вучэнні, або да падрыхтоўкі, якая працягваецца ў Беларусі. Гэтая колькасць некалькі меншая, чым была раней, бо тыя падраздзяленні, што прайшлі падрыхтоўку, Расія вывела з Беларусі на сваю тэрыторыю для далейшай перакідкі, у тым ліку на ўсход нашай краіны, дзе вядуцца поўнамаштабныя баявыя дзеянні».

У кастрычніку 2022 года Мінабароны называла агульную колькасць расійскіх вайскоўцаў у складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі — менш за 9 тысяч чалавек. Аляксандр Лукашэнка ў лютым 2023 года казаў, што «трымае» каля 15 тысяч расіян у Беларусі. «Я іх рыхтую. Больш за дзесяць тысяч чалавек… перманентна», — паведаміў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера