Знайсці
26.03.2023 / 13:47РусŁacБел

Паўночная Македонія плануе перадаць Кіеву 12 верталётаў Мі-24

Паўночная Македонія разгледзіць пытанне аб перадачы Украіне 12 баявых ударных верталётаў Мі-24, паведаміла міністр абароны краіны Славянка Пятроўская, піша BBC.

Паводле яе слоў, Генштаб Паўночнай Македоніі прааналізаваў магчымасць перадачы тэхнікі Кіеву і даў станоўчае заключэнне, на найбліжэйшым пасяджэнні ўрада гэтае пытанне будзе разгледжана.

Гаворка ідзе пра верталёты 1984 года выпуску, якія краіна купіла ва Украіны ў 2001 годзе і якія практычна не выкарыстоўваліся арміяй Паўночнай Македоніі, распавяла яна ў інтэрвʼю тэлеканалу Alsat.

Пры гэтым чатыры баявыя машыны прайшлі мадэрнізацыю ў адпаведнасці са стандартамі NATO, дадала яна.

Славянка Пятроўская сцвярджае, што перадача верталётаў Кіеву ніяк не адабʼецца на боегатоўнасці арміі Паўночнай Македоніі.

Акрамя таго, паводле яе слоў, Паўночная Македонія не плануе іх выкарыстоўваць, а калі скончыцца іх тэрмін эксплуатацыі, краіне прыйдзецца шукаць рашэнне па іх утылізацыі.

Славянка Пятроўская ацаніла кошт верталётаў, якія прапануецца перадаць Украіне, у 30 млн еўра. Яна адзначыла, што менш чым за год Паўночная Македонія атрымала ад ЗША 139 млн даляраў на куплю вайсковай тэхнікі і абсталявання.

Раней Паўночная Македонія перадала Украіне чатыры штурмавыя самалёты Су-25, а таксама танкі Т-72, якія планавалася зняць з узбраення ў найбліжэйшыя гады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930