Знайсці
26.03.2023 / 11:435РусŁacБел

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі мае для Расіі не толькі палітычнае, але і глыбокае сімвалічнае значэнне, піша гісторык Аляксандр Фрыдман. Прыводзім яго допіс.

Парад у Маскве, 2019 год. Фота: kremlin.ru

Размяшчаючы ядзерную зброю ў краінах Варшаўскай дамовы, СССР падкрэсліваў іх поўную залежнасць ад «старэйшага брата» і «настаўніка». Пасля крушэння камунізму ва Усходняй Еўропе і развалу Савецкага Саюза ядзерная зброя толькі вывозілася, але ўжо больш не завозілася. Вываз ядзернай зброі і вывад савецкіх войскаў стаў для РФ і яе сённяшняга кіраўніцтва адным з сімвалаў гібелі імперыі.

Сёння ў Маскве не толькі думаюць імперскімі катэгорыямі (такі вобраз мыслення ў Крамлі быў і ў 1990-я), але гратэскныя рэваншысты адкрыта кажуць пра імкненне адрадзіць імперыю, уключыўшы ў яе «гістарычныя расійскія катэгорыі». І вось зараз з дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што «імперыя вярнулася».

Гісторыя савецкай (расійскай) ядзернай зброі ў Еўропе ў XX стагоддзі кажа, аднак, пра тое, што маскоўскія ядзерныя авантуры і гульні вайсковымі мускуламі ў выніку заканчваюцца вывазам зброі, вывадам войскаў, вызваленнем і дэмакратызацыяй краін з былой зоны ўплыву, а таксама крушэннем самой імперыі. Так што можна сказаць, што архаічныя дыктатары з XX стагоддзя Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка інтуітыўна абралі правільны гістарычны шлях.

Чытайце таксама:

Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі — Данілаў

Сахашчык: Мы павінны нешта зрабіць, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна

Пентагон: Няма ніякіх прыкмет, што РФ плануе прымяніць ядзерную зброю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Жвірбліс/адказаць/
26.03.2023
Старкоў, ты ж бажыўся, што валіш з сайта назаўжды. І вось ізноў.
2
Valadzimir/адказаць/
26.03.2023
Трэба нагадаць історегу Фрыдману, што зараз гаворка йдзе зусім не пра "ядзерную дубінку", а пра зусім невялічкі ядзерны пруток, сьцебануць якім, тым не меньш, трэба каб  хапіла духу. І незалежныя эксперты лічаць, што ЗША наўмысна правакуюць Главу РФ на "слабо", і могуць давесьці яго да сітуацыі, калі ў яго не застанецца іньшага выбару, як адказаць. І пасьля ўчарашняй ягонай заявы гэтая "праверка", найхутчэй, на тэрыторыі РБ і Польшчы, як здаецца, пачала выглядаць цалкам рэальнай.
0
коля/адказаць/
26.03.2023
Очень просто. Путину нужны победы, а в Украине он очень опозорился. Остается вечный план Б - Белоруссия.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера