Знайсці
26.03.2023 / 08:4928РусŁacБел

«Аддадзена каманда на зачысткі». Карпянкоў расказаў, як сілавікі рыхтуюцца змагацца з апазіцыяй

Унутраныя войскі правялі 24 сакавіка на аэрадроме Ліпкі спецыяльныя вучэнні па разгоне масавых пратэстаў. Намеснік кіраўніка МУС — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў распавёў СТБ, як і да чаго рыхтуюцца сілавікі.

Вучэнні сілавікоў у Ліпках. Фота: МУС

Карпянкоў распавёў, што сілавікі аналізуюць досвед ваенных дзеянняў ва Украіне. Звярнулі ўвагу на ўжыванне беспілотных лятальных апаратаў. У пачатку лютага загадам міністра ўнутраных спраў у такіх падраздзяленнях органаў унутраных спраў, як АМАП, «Алмаз», унутраныя войскі, створаны спецыяльныя падраздзяленні па прымяненні беспілотнай авіяцыі.

«У нас ёсць дроны, разведвальныя з цеплавізарам, дроны разведвальна-ўдарныя, якія могуць ажыццяўляць бомбакіданне. І ў нас ужо ёсць дроны-камікадзэ, дастаткова вялікая колькасць.

Зараз ажыццяўляецца вялікая закупка, і літаральна за лічаныя тыдні на ўзбраенні ў нас будзе знаходзіцца тысяча дронаў. Усіх вайскоўцаў, якія ў нас займаюцца беспілотнай лятальнай авіяцыяй, мы аднеслі да катэгорыі спецыяльнага прызначэння, да байцоў спецыяльнага прызначэння.

І вось у гэтых падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння, якія ў нас у войсках створаны, — 3214, падраздзяленне «Рысь», падраздзяленне «Беркут», якое сёння працуе на мяжы, плюс дадаткова ва ўсіх часцях і злучэннях мы стварылі роты і ўзводы спецыяльнага прызначэння, — ужо зʼявіліся цэлыя на гэты момант сілы хуткага рэагавання Міністэрства ўнутраных спраў. У нас усюды там беспілотныя лятальныя апараты», — распавёў Карпянкоў.

Паводле яго, у Беларусі стварылі навучальны цэнтр, запрасілі спецыялістаў, якія прыехалі з Данбаса і «самыя эфектыўныя тактычныя прыёмы паказалі».

Карпянкоў распавёў, што на вучэннях у Ліпках адпрацоўвалі, як дронамі абследаваць кожны дах, каб не «празяваць ніякага снайпера».

Таксама ён расказаў, як сілавікі рыхтуюцца змагацца з калонамі пратэстоўцаў.

«Ужыванне газавых гранат, святлошумавых. У іх там паніка — і мы галаву гэтую «адразаем» і іх затрымліваем. Такія спосабы мы адпрацоўваем. Але на гэты момант дрон — самая моцная, самая магутная зброя, не ўваходзячы ў кантакт, можна выканаць любую задачу любой складанасці. Гэта лятальны боепрыпас, які баражыруе і мае траекторыю палёту хітрэйшую, чым у таго ж «Джавеліна», і мы іх навучыліся выкарыстоўваць і будзем далей развіваць».

Карпянкоў дадаў, што «пасля таго, што адбылося (відаць, пасля дыверсіі ў Мачулішчах і верагоднай імітацыі падрыхтоўкі тэракта ў Гродне — НН), пасля ўсіх гэтых заклікаў па вяртанні і гэтак далей аддадзена каманда на зачысткі».

«У нас працуюць усе спецпадраздзяленні кожны дзень. «Рысь» трэніруецца і па адрасах затрымлівае. Цяпер «Беркут» працуе ў памежжы, каб ніводная мыш там не праскочыла, калі тут на хвост камусьці наступім, САХР увесь час працуе. Таму сілавікі атрымалі задачу і ўнутраныя войскі ў рамках спецаперацыі, якую праводзіць МУС па правядзенні зачысткі і навядзенні парадку, мы гэта робім», — сказаў ён.

«Мяркую, што да кантрольных дат мы навядзём парадак у нашай краіне. Грамадства наша будзе кансалідавана», — паабяцаў Карпянкоў, не назваўшы гэтыя «кантрольныя даты».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Клаус мюллер/адказаць/
26.03.2023
не такі як ёсць, согласен, в рб нет подготовленных войной бойцов, поэтому этих когутов натренированные в украине солдаты размотают легко. Карпенкову его же нож засунут куда нпдо, это не ботаников щемить
0
Косыгин/адказаць/
26.03.2023
Звчистки ,репрессии ,дроны и застенки не работают на консолидацию.Они работают на разрушение всех без исключения институтов государства , и в первую очередь экономики. Я бы запретил подобным субьектам даже рот открывать. Ну ,если думать о перспективах страны. А если не думать и гулять на последнее ,тогда да ,бей круши ломай ,изголяйся...
0
Цыркач/адказаць/
27.03.2023
Жвирблис, ну, пусть наш народ и дальше ходит на работу. Стадом...
А его дальше обзывают "кормовой базой", избивают, издеваются и заодно тренируются скидывать на этот самый народ бомбы с дронов. За их же деньги!
Хотят кормить своими налогами, своим трудом эту секту - на здоровье.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031