Знайсці
26.03.2023 / 08:047РусŁacБел

Пентагон: Няма ніякіх прыкмет, што РФ плануе прымяніць ядзерную зброю

Пасля заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія б указвалі на тое, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю.

 

Скрын відэа Мінабароны

«Мы не бачым ніякіх прычын для карэкціроўкі нашай уласнай стратэгічнай ядзернай пазіцыі, а таксама ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю. Мы застаёмся адданымі калектыўнай абароне НАТА», — заявілі ў Міністэрстве абароны ЗША, перадае Reuters.

Учора прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб тым, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю, — сказаў Пуцін. — Мы ўжо перадалі ў Беларусь наш вядомы, вельмі эфектыўны комплекс «Іскандэр», ён таксама можа быць носьбітам. З 3 красавіка пачынаем вучыць экіпаж і 1 ліпеня заканчваем будаўніцтва спецыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі».

Чытайце таксама:

Сахашчык: Мы павінны нешта зрабіць, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Valadzimir/адказаць/
26.03.2023
На маю думку, альбо ў Пентагоне даручылі рыхтаваць каментары нейкаму жартаўніку, альбо там лічаць "сусьветную грамадзкасьць" поўнымі ідыётамі. Якія могуць быць прыкметы таго, што зараз яшчэ не існуе? 
Нагадаю, што ў заяве Главы РФ гаворыцца, што да 1 ліпеня у РБ толькі будзе пабудавана сховішча для тактычнай ЯЗ. Потым, пасьля прыёмкі будынку гэтага сховішча камісіяй і ліквідацыі магчымых выяўленых недахопаў,  гэтую зброю трэба будзе завезьці, размесціць, правесьці нейкія падрыхтоўчыя (для яго разгортваньня) марапрыемствы, на што, умоўна кажучы, можа спатрэбіцца яшчэ месяц. І вось толькі тады, умоўна пасьля 1 жніўня, калі ЯЗ будзе там фізічна разьмешчана і падрыхтавана, можна будзе казаць пра магчымасьць яго прымяненьня. Ну а ці складуцца для гэтага умовы, і адпаведна, ці зьявяцца ў Расеі прыкметы гэтага, зараз прадказаць немагчыма, - хаця, напэўна, "графік" хадоў і непазьбежных контрхадоў бакоў "недзе" ўжо складзены. Так ці не, але, натуральна, за будучыя чатыры месяцы ход баявых дзеяньняў і сітуацыя можа скласьціся так, што прымяненьне тактычнай ЯЗ, разьмешчанай у РБ, будзе не тое што магчымым, а непазьбежным...
0
grammar nazi mode/адказаць/
26.03.2023
Пара-Леановіч, не ва ўжыванні...
0
добры вечар /адказаць/
26.03.2023
Valadzimir, не чытач, а пісьменнік? Яны (амэрыканцы) пра Беларусь нічога не казалі. Прынамсі ў артыкуле. А парцянку выдаў ого-го :) хвалю :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера