Знайсці
25.03.2023 / 22:453РусŁacБел

«Перамога над маскавітамі будзе агульнай. Разам, кажуць, лягчэй». З Днём Волі беларусаў павіншавала ўкраінская разведка

Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны павіншавала беларусаў з Днём Волі. Яны адзначаюць, што ў гэты дзень год таму батальён Каліноўскага прыняў прысягу на вернасць беларускаму народу.

Віншаванне беларусам апублікаванае ў афіцыйным канале ГУР:

«25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. Для кожнага грамадзяніна Беларусі, які марыць аб вольнай нацыянальнай дзяржаве, гэтае свята мае і заўсёды будзе мець асаблівы сэнс.

Зрэшты, беларусы не толькі мараць, але і дзейнічаюць: роўна год таму, 25 сакавіка 2022 года байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў атакаваным расійскімі ракетамі Кіеве прынялі прысягу на вернасць беларускаму народу і сталі змагацца за свабоду для сваёй нацыі са зброяй у руках.

Воля і ўкраінскага, і беларускага народаў пад пагрозай аднаго жорсткага і неадэкватнага ворага. Параза Масковіі на полі бою ва Украіне і далейшае крушэнне імперыі зла дасць беларусам новы шанец на карэнныя змены ў іх краіне.

Воля — наша агульная каштоўнасць. Так што і здабытая перамога над маскавітамі будзе агульнай.

Украіна заўсёды будзе побач як надзейны добры сябар і ветлівы сусед. Разам, кажуць, лягчэй. За вашу і нашу будучыню — да бою!

З Днём Волі! Жыве Беларусь!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
75
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
2
ГУР не дагаворвае/адказаць/
25.03.2023
Разам лёгка й бацька біці. (беларуская народная прымаўка) Слава Украіне! Слава беларускім добраахвотнікам!
3
Valadzimir/адказаць/
26.03.2023
ГУР не дагаворвае, так глупа спаліўся з-за адной літары.)
Рус.: им. падеж - отец; вин.падеж - отца.
Бел.: им. падеж - бацька; вин. падеж - бацьку.
Учите матчасть, сударь. 
0
Сяржант/адказаць/
26.03.2023
УФСИН тоже повиншавала, говорят.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930