Знайсці
26.03.2023 / 11:265РусŁacБел

«Найлепшы загарадны дом у Беларусі, прэміум-клас!» Якія дамы прадаюць на беразе Нарачы

Па якіх цэнах можна купіць дом на ўзбярэжжы самага вялікага возера Беларусі.

Шыкоўны від з тэрасы і рэспектабельныя суседзі

Самы дарагі аб'ект з выстаўленых на продаж на ўзбярэжжы Нарачы ацэнены ў 750 тысяч даляраў. Знаходзіцца ён на касе ў пасёлку Наносы. Прадавец апісвае свой тавар як «найлепшы загарадны дом Беларусі, прэміум-клас». 

Фота тут і далей: realt.by

17 сотак з домам плошчай 220 м² месціцца ў непасрэднай блізкасці да возера. На ўчастку зроблены ландшафтны дызайн, праведзена сістэма аўтапаліву. 

Да дома прылягае вялікая тэраса з шыкоўным відам на самы вялікі вадаём краіны. 

Дом двухпавярховы, выкананы са зруба. Сярод іншых пераваг прадавец адзначае наяўнасць рэспектабельных суседзяў.

Дом цалкам гатовы да пражывання круглы год. Прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай.

Уласная сажалка з рыбай

Наступны па дарагоўлі дом знаходзіцца не на ўзбярэжжы возера, а ў самім пасёлку Нарач. 

За дом 2008 года пабудовы просяць паўмільёна даляраў. Патрапіць з участка наўпрост на пляж не атрымаецца, а вось у лес — лёгка. Лясны масіў месціцца адразу за плотам. Адсутнасць вадаёма ў крокавай дасяжнасці кампенсуе ўласная зарыбленая сажалка.

Апроч асноўнага дома агульнай плошчай 215 м², пабудаванага з газасілікатных блокаў, на ўчастку памерам 25 сотак знаходзіцца драўляны будынак, у якім месціцца саўна, більярдная і пакой для адпачынку.

На ўчастку выкананы ландшафтны дызайн. Апроч саўна-більярднага комплексу, тут маюцца гаспадарчыя пабудовы і гараж для аўтамабілей. 

Сучасныя інтэр'еры

Усяго на 5 тысяч танней прадаецца дом у Наносах. Але, у адрозненне ад самага дарагога аб'екта, які знаходзіцца ў тым жа пасёлку, гэты ўчастак не прылягае да возера.

«Сядзіба размешчана ў крокавай даступнасці ад адзінага па сваёй унікальнасці этнічнага комплексу «Наносы», што дазваляе адпачываць у гэтым месцы з неверагодным камфортам. Рыбалка, яхтынг, коннае шоу, музеі беларускай гісторыі і побыту, рэстараны і кафэ», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта за $495 тысяч.

Дом плошчай пад 250 м² быў пабудаваны ў 2016 годзе. Сярод трох самых дарагіх прапаноў рамонт у ім выглядае найбольш сучасна. 

Памер участка — 15 сотак. Апроч возера, недалёка ад дома месцяцца могілкі і лес. 

На ўчастку ёсць саўна, гараж, альтанка і зона для барбекю.

З кропельным палівам для кветак і раслін

Дом за 399 тысяч даляраў таксама месціцца ў пасёлку Наносы. Будынак 2021 года пабудовы мае агульную плошчу 200 «квадратаў». 

Кухня-гасцёўня займае два паверхі ў вышыню. У доме выкананы сучасны дызайнерскі рамонт. 

Тут ёсць саўна і басейн, які абаграваецца ад ацяпляльнага катла. 

«Зроблена ўся аўтаматыка, у тым ліку і станцыя аўтаматычнай дазацыі хіміі з пастаянным вымярэннем ўзроўню pH. На ўсім участку сетка супраць кратоў, разумны аўтапаліў. Таксама выведзены кропельны паліў для кветак і раслін. Дом знаходзіцца пад сігналізацыяй», — гаворыцца ў апісанні.

Вясковы дом за 123 000 даляраў

Але не ўсё дамы ў Наносах каштуюць адразу па некалькі соцень тысяч даляраў. Так, напрыклад, уласнікам дома і кавалка зямлі плошчай 11 сотак можна стаць «усяго» за $123 000. 

Столькі просяць за драўляны вясковы дом 1950 года пабудовы. Агульная плошча дома — 69 м². Стан будынка прадавец апісвае як «добры». З камунікацый ёсць газ і электрычнасць. 

Інтэр'еры ў доме за 123 тысяч даляраў як у сярэднестатыстычнай вясковай хаце. На ўчастку ёсць калодзеж і гаспадарчыя пабудовы.

Дом паміж трох азёр

Вёска Гатавічы — месца не менш унікальнае ў Нарачанскім запаведніку, чым Наносы, бо знаходзіцца яна адразу паміж трыма азёрамі: Нараччу, Мястрай і Белым. 

Тут прадаецца дом у крокавай даступнасці ад возера Нарач. Цана аб'екта — 200 тысяч даляраў. Блочны дом 2015 года пабудовы мае агульную плошчу 156 м². Памер участка — 15 сотак.

 

З прыступкаў дома можна ўбачыць кавалачак возера. Дом цалкам гатовы для пражывання, прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. 

«Дом знаходзіцца паміж трох азёр. Да Нарачы — 200 метраў, да Мястры — 500, да возера Белага — каля 1,5 км. Побач лес. Адлегласць ад санаторыя «Сосны» — каля 3 км», — гаворыцца ў апісанні.

Чытайце таксама:

Якую нерухомасць прадаюць на Браслаўскіх азёрах 

Ад 10 да 270 тысяч даляраў. Дачы ў ваколіцах Мінска прадаюцца па цане кватэр

Участак у Белавежскай пушчы прадалі з аўкцыёну за 40 тысяч рублёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.03.2023
лясное, бандит))
1
а лось я/адказаць/
26.03.2023
ром, у меня видимо совсем совсем плохая родословная )
ну вы видимо уже знаете )

спускалось я не только с любимой горы товарища пу
но и с горы возле озера Лесное
2
Максим Дизайнер/адказаць/
26.03.2023
За 200 тыс можно брать, если всех каранных под снос пустить, чтобы эти избушки из прекрасного далеко глаза не мусолили.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера