Знайсці
25.03.2023 / 11:166РусŁacБел

«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Дэмакратычная лідарка Беларусі звярнулася да беларусаў з нагоды 105-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Сябры, добры дзень. Калі вы глядзіце гэты зварот, значыць, апошнімі гадамі вы ішлі ў першых шэрагах нашага агульнага руху да вольнай Беларусі. Гэта не проста словы. Бо хто, калі не вы, паставіў народныя інтарэсы вышэй за асабістыя? Хто, калі не вы, шмат пацярпеў, але ж не адмовіўся ад сваёй мары? 

Хто, калі не вы, плаціць вялізную цану за свой выбар? Але вы робіце гэта свядома, бо ведаеце: такі кошт беларускай незалежнасці і свабоды», — кажа Святлана Ціханоўская.

«Сёння мы з вамі адзначаем Дзень Волі. Калісьці я сама не да канца разумела значэнне гэтага свята. Але выпрабаванні апошніх гадоў паказалі, наколькі наша мінулае пераплеценае з сучаснасцю і з будучыняй.

Гэта свята нашай з вамі, шаноўныя беларусы, волі да свабоды і незалежнасці. Беларусь магла знікнуць у вірах гісторыі. Нас спрабавалі захапіць, каланізаваць. Давесці нам, што нас, беларусаў, не існуе. Але пакаленне за пакаленнем, раз за разам нашы папярэднікі знаходзілі сілы адрадзіць сваю культуру, мову і дзяржаву. Цяпер прыйшла наша чарга абараніць сябе.

У гэты дзень мы святкуем тое, што мы ёсць. Нашымі галасамі гавораць нашы продкі, якія 105 гадоў таму абвясцілі незалежнасць БНР. І нашы нашчадкі, дзеля якіх мы незалежнасць Беларусі абараняем. Гэта наша свята. І хоць мы яшчэ не дасягнулі сваёй мэты, цяпер мы значна бліжэй да яе, чым раней. 

Святлана Ціханоўская зазначае, што шмат беларусаў падтрымлівае палітзняволеных, бо ўсе разумеюць, што яны пакутуюць за ўсіх нас.

«Беларусы — супраць рэжыму Лукашэнкі, ад якога толькі больш і больш праблем і ў людзей, і ў краіны. І ведаеце, дзякуючы каму стала так шмат людзей, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці? Дзякуючы вам, мае дарагія».

На думку палітыка, апроч таго, што беларусаў яднае, ёсць і тое, чым мы адрозніваемся: «На мой погляд, важна зразумець, што гэта — нармальна. Што дэмакратыя — гэта не калі ўсе пагаджаюцца з табой, а калі тваё меркаванне такое ж роўнае, як і меркаванне іншага. І адзіны спосаб узмацніць свой голас — гэта ствараць і пашыраць кола аднадумцаў. А адзіны спосаб не паўтарыць лёс рэжыму — гэта забараніць сабе лічыць кагосьці лішнім». 

У нас няма лішніх беларусаў. Калі мы хочам, каб прыхільнікаў дэмакратыі станавілася больш, то мы павінны размаўляць не толькі з тымі, хто і так згодны. Мы мусім вучыцца чуць розныя меркаванні, весці дыскусіі, спрачацца — і ў выніку разам знаходзіць рашэнні. Бо ўсе мы марым пра дабрабыт і бяспеку. Усе мы стаміліся ад немагчымасці планаваць сваё жыццё. Усе мы — беларусы. 

«Кожны, хто бачыць Беларусь свабоднай і незалежнай краінай, хто не ўчыніў злачынстваў, — наш сябра і саюзнік. І нас нашмат болей, чым можа здавацца. Я ведаю, што нават сярод тых, хто дагэтуль працуе ў сістэме, некаторыя падзяляюць нашы каштоўнасці. Але ці то праз страх, ці то праз звычку, выбіраюць маўчанне. 

Згадайце 2020-ты год. Згадайце, як нас было шмат. Нягледзячы на рэпрэсіі і прапаганду, нас не стала менш. Але для перамогі мусіць стаць яшчэ больш.

І калі вам здаецца, што гэта вельмі складана — дык хачу нагадаць вам, што заклік выбітнага нашага паэта Алеся Разанава — «І немагчымае зрабі!» — вы ўжо пачалі здзяйсняць. 105 гадоў таму многім таксама здавалася немагчымым абвясціць незалежнасць Беларусі. Але зрабілі ж.

«Гісторыя паказала, што мы, беларусы, умеем рабіць немагчымае і здольныя перамагаць», — рэзюмуе Святлана Ціханоўская. 

Дзе адсвяткаваць Дзень Волі за мяжой АФІША

Каля будынка Сейма Літвы ўзнялі бела-чырвона-белы сцяг ФОТЫ

«Супрацоўнік МЗС згубіў чаравік, уцякаючы ад міліцыі». Якімі былі Дні Волі ў розныя гады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дзякуй, Святлана!/адказаць/
25.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Пара-Леановіч/адказаць/
25.03.2023
Жыве Беларусь! Сьвятлана Ціханоўская маладчына! Не прагібаецца пад ціскам з усіх бакоў: ябацьканутых, злопыхацелей, завіснікаў, лукашысцкіх злачынцаў і іх троллей. "Вада точыць граніт па кропле".
0
Anatol Starkou/адказаць/
25.03.2023
Пара-Леановіч, А вада гэта тугрыкі Захада, а бчб граніт самі ведаеце хто.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера