Знайсці
24.03.2023 / 19:392РусŁacБел

У Брэсце і Бабруйску прыйшлі да мясцовых сацыял-дэмакратаў

Прэс-служба БСДП паведаміла, што ў Брэсце затрымалі сябра ЦК партыі Валянціна Лазарэнкава, а ў Бабруйску адбыўся ператрус у старшыні магілёўскай абласной арганізацыі БСДП Юрыя Грынявецкага.

Валянцін Лазарэнкаў

Вядома, што дома ў Валянціна Лазарэнкава прайшоў ператрус. Падставы для яго затрымання невядомыя.

У Юрыя Грынявецкага падчас ператрусу канфіскавалі тэхніку, партыйныя часопісы і сцяжкі з партыйнай сімволікай. Цэлы дзень Грынявецкі правёў на допыце, але зараз ён на волі.

Юрый Грынявецкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сябра партыi/адказаць/
24.03.2023
Наехалi на дзядоу
0
чижик-пыжик з таборовей/адказаць/
24.03.2023
пришло время....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера