Знайсці
24.03.2023 / 16:10РусŁacБел

Гэты амерыканскі штат першым забараніў дзецям і падлеткам выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі ўначы

Губернатар амерыканскага штата Юта Спенсер Кокс падпісаў два законы, якія абмяжоўваюць выкарыстанне непаўналетнімі сацыяльных сетак без згоды бацькоў. Пра гэта піша РБК.

Новыя законы патрабуюць, каб тэхналагічныя кампаніі ўвялі «каменданцкую гадзіну» для дзяцей і падлеткаў з 22:30 да 6:30 па мясцовым часе. У перыяд «каменданцкай гадзіны» непаўналетнія не змогуць карыстацца сваімі акаўнтамі ў сацсетках.

Законы патрабуюць праверкі ўзросту ўсіх карыстальнікаў сацсетак, абавязваюць тэхналагічныя кампаніі даваць бацькам або апекунам доступ да акаўнтаў іх дзяцей, а таксама дазваляюць падаваць судовыя пазовы ад імя дзяцей, якія сцвярджаюць, што сацыяльныя сеткі прычынілі ім шкоду. Акрамя таго, новыя правілы абмяжоўваюць паказ рэкламы непаўналетнім.

Законы павінны ўступіць у сілу з сакавіка 2024 года. Чакаецца, што тэхналагічныя кампаніі паспрабуюць аспрэчыць іх правамернасць у судзе.

Некамерцыйная арганізацыя Electronic Frontier, якая выступае за прыватнасць у інтэрнэце, заклікала адмовіцца ад прыняцця законаў, заяўляючы, што абмежаванні па часе і праверка ўзросту пры выкарыстанні сацыяльных сетак парушаюць правы непаўналетніх на свабоду слова і недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Пры гэтым правілы, аналагічныя прынятым у Юце, прапануюць заканадаўцы і ў іншых штатах, у прыватнасці, у Арканзасе, Тэхасе, Агая, Луізіяне і Нью-Джэрсі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930