Знайсці
24.03.2023 / 16:012РусŁacБел

Папяровыя рэцэпты на лекі хутка заменяць электроннымі

Папяровыя рэцэпты на лекі ў найбліжэйшыя гады заменяць на электронныя. Пра гэта заявіў дырэктар РНПЦ медтэхналогій Дзмітрый Рузанаў.

«Мы плануем у найбліжэйшыя гады адмовіцца ад традыцыйнага папяровага рэцэпта і цалкам перайсці на электронны. Мы часам недаацэньваем лічбавую гатоўнасць нашых пацыентаў», — цытуе Рузанава Sputnik Беларусь.

Дырэктар РНЦП медтэхналогій распавёў і пра праекты для гаджэтаў, якія дазволяць дактарам кантраляваць пацыентаў. Па словах Рузанава, важна, каб пацыент мог атрымаць з мабільнага дадатку сваю амбулаторную карту.

Упершыню аб пераходзе на электронныя медкарты загаварылі больш за дзесяць гадоў таму. Але пастанова Міністэрства аховы здароўя, якая рэгламентуе такі пераход, была прынятая толькі ў 2021 годзе. У дакуменце прапісана, што даныя кожнага пацыента будуць знаходзіцца ў электроннай сістэме аховы здароўя без дублявання на папяровых носьбітах. Таксама пастанова прадугледжвае з'яўленне функцыі электроннага лічбавага подпісу.

Чытайце таксама:

Мінздароўя можа забараніць стаматалогіям выкарыстоўваць рэнтген. Праўда, не ўсім

Мінздароўя ўвяло новыя правілы для аптэк. Іх стане менш: хочуць прыдушыць канкурэнтаў «БелФармацыі»

Асцярожна: перадазіроўка кропель у нос магчымая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Злой беларус/адказаць/
24.03.2023
Что мешало сделать это давно как, например, в Польше?
0
Юрий/адказаць/
24.03.2023
Злой беларус, А что нам мешало жить как в Польше?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930