Знайсці
24.03.2023 / 15:27РусŁacБел

Яшчэ 12 чалавек прызнаныя палітвязнямі

«Вясна» паведаміла, што праваабаронцы прынялі рашэнне прызнаць палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Цяпер іх агульная колькасць — 1466 чалавек.

Гэта Максім Сташулёнак, Ірына Савашынская, Канстанцін Зарэмба, Альберт Гарбуз, Максім Сеннік, Вольга Гладкая, Уладзіслаў Шукан, Дзмітрый Юртаеў, Мікіта Нядзелька, Наталля Сялях, Максім Палітаў, Аляксандр Несцярэнка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1466 чалавек. Апошнім часам яна не асабліва мяняецца, але не таму, што абвастрэнне рэпрэсій у Беларусі спадае, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. 

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930