Знайсці
24.03.2023 / 10:51РусŁacБел

Расія перакінула з палігона пад Баранавічамі каля 1000 вайскоўцаў — разведка Брытаніі

Расія разглядае непрамую падтрымку сваёй агрэсіі з боку Беларусі ў якасці палітычнага сігналу. Пра гэта гаворыцца ў чарговай справаздачы брытанскай разведкі, апублікаванай Мінабароны Вялікабрытаніі.

У ёй адзначаецца, што ў сярэдзіне сакавіка Расія перакінула з Абуз-Лясноўскага палігона ў Беларусі не менш за 1000 вайскоўцаў, якія праходзілі там навучанне.

«Хоць новай ратацыі войскаў адзначана не было, Расія, хутчэй за ўсё, пакінула намётавы лагер на месцы, што дазваляе выказаць здагадку, што яна разглядае магчымасць працягу праграмы навучання», — адзначылі ў брытанскай разведцы.

У справаздачы таксама гаворыцца, што выкарыстанне беларускіх палігонаў паказвае на тое, што вайна парушыла сістэму падрыхтоўкі ў расійскіх Узброеных сілах, бо інструктары былі адпраўленыя ў зону баявых дзеянняў.

На мяжы з Украінай сфармавалі новы зенітны ракетны полк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера